Осиповичи, ул. Мичурина, 12, или Наследие Фёдора Крыловича. 21.by

Осиповичи, ул. Мичурина, 12, или Наследие Фёдора Крыловича

30.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Самая буйная ў гісторыі Другой Сусветнай вайны дыверсія адбылася 30 ліпеня 1943 года і была здзейснена падпольшчыкам Фёдарам Крыловічам на чыгуначнай станцыі Асіповічы. Пра подзвіг земляка мы ўсе ведаем і ім ганарымся. Аднак набліжэнне 75-й гадавіны векапомнай падзеі — добрая нагода даведацца больш. Напрыклад, звярнуць увагу на некаторыя рэчы, якія маюць непасрэдныя адносіны да асобы героя і з гэтай нагоды маюць гістарычную каштоўнасць.


Найбольш “важкі” аб’ект матэрыяльнай спадчыны — дом, які належаў сям’і Крыловічаў. Ён знаходзіцца ў райцэнтры па вуліцы Мічурына, 12, недалёка ад зручнага арыенціра — крамы “Чайка”. Сённяшнія гаспадары ведаюць пра гісторыю набытай маёмасці і адносяцца да яе з павагай. Таму вонкавы выгляд дома Крыловіча захоўваецца аўтэнтычным, і робіцца ўсё магчымае, каб не пагаршаўся тэхнічны стан пабудовы, што павышае яго вартасць як магчымага турыстычнага аб’екта.



Прапануем чытачам таксама паглядзець на малавядомы здымак першых пасляваенных гадоў, які захаваў выявы зусім маладых Фёдара Крыловіча (другі справа), яго жонкі Сафіі і сяброў героя-падпольшчыка.

Фота Юрыя АБМОIНА і з архіва Галіны ГРЫШЧУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самая буйная ў гісторыі Другой Сусветнай вайны дыверсія адбылася 30 ліпеня 1943 года і была здзейснена падпольшчыкам Фёдарам Крыловічам на чыгуначнай станцыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика