Кореличский район в три раза увеличил экспорт товаров в страны СНГ. 21.by

Кореличский район в три раза увеличил экспорт товаров в страны СНГ

31.07.2018 — Разное | Полымя  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Полымя

Кореличский район в три раза увеличил экспорт товаров в страны СНГ

Вынікі выканання прагнозных паказчыкаў развіцця Карэліцкага раёна за першае паўгоддзе бягучага года разгледжаны на пасяджэнні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта.

 — За 5 месяцаў бягучага года Карэліцкі раён экспарціраваў тавараў на суму звыш 2 млн долараў, — падкрэсліў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Ігар Раманавіч Лазарэвіч. — Гэта на 1 млн 300 тыс. долараў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

У бягучым годзе ў краіны СНД пастаўлена тавараў амаль на 2 млн долараў, што ў тры разы больш, чым у мінулым. Тавары пастаўляліся ў Расію, Украіну, Казахстан, Кітай, Польшчу. Упершыню ў гэтым годзе ў Латвію экспартаваліся піламатэрыялы. Сваю прадукцыю за мяжу рэалізоўвалі ААТ “Карэлічы-Лён” (ільновалакно), ТАА “Ніка” (бульба) і “Вікас” (мяса і мясныя вырабы). Павялічыўся і аб’ём экспарту паслуг.

Станоўчая дынаміка назіраецца і ў сферы сельскай гаспадаркі. За паўгоддзе гаспадаркамі раёна выраблена прадукцыі на суму 44,9 млн рублёў, у тым ліку прадукцыі жывёлагадоўлі на 40,5 млн руб., раслінаводства — на 4,4 млн рублёў.

Валавая вытворчасць малака за 6 месяцаў склала 38998 тон, што складае 100,7% да ўзроўню мінулага года. Надоена на адну ўмоўную галаву 2990 кг малака, што на 19 кг больш да ўзроўню мінулага года.

Сярэднесутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы за 6 месяцаў склалі 730 г (+4 г). Валавая вытворчасць свініны на вырошчванні і адкорме склала 3589 тон, альбо 135,4% да мінулагодняга ўзроўню.

Па выніках работы за 5 месяцаў па сельскагаспадарчых арганізацыях атрымана 40,6 млн руб. выручкі ад рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі, што на 22,3% больш узроўню 2017 года.

За паўгоддзе выканана будаўнічых работ на суму 3 468 тыс. рублёў. На тэрыторыі раёна на працягу года неабходна пабудаваць і здаць у эксплуатацыю 3 тысячы квадратных метраў жылля. Завершана распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі на будаўніцтва трох 4-кватэрных жылых дамоў у аграгарадку Жухавічы. У чацвёртым квартале бягучага года плануецца пачаць будаўніцтва 20-кватэрнага жылога дома па вуліцы          8 Сакавіка ў г.п. Карэлічы.

Працягваюцца работы па будаўніцтву інжынерных сетак і добраўпарадкаванні квартала індывідуальнай забудовы “Маладзёжны” ў г.п. Мір. Завершаны работы па добраўпарадкаванні вуліц Маладзёжная і Перамогі.

СВК “Свіцязянка-2003” вядзе будаўніцтва двух кароўнікаў на 610 месцаў і даільна-малочнага блока пры МТФ “Райца”. Завяршэнне работ плануецца ў жніўні бягучага года.

Распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя на мадэрнізацыю вуліц Танкістаў, Першамайскай, Школьнай, Зорнай і рэканструкцыю вуліцы Сташэўскай у Міры. У стадыі распрацоўкі знаходзіцца праектная дакументацыя на водазабеспячэнне гарпасёлка. Зараз праводзіцца добраўпарадкаванне сярэдняй школы г.п. Мір, бягучы рамонт даху Мірскага мастацкага каледжа. Завершаны работы па рамонце фасадаў будынкаў Мірскага сельсавета, Дома культуры, комплекснага прыёмнага пункта. Усяго плануецца асвоіць больш 8 млн  рублёў.

Сярэднемесячная заработная плата работнікаў Карэліцкага раёна за 5 месяцаў 2018 года склала 612,8 рублёў. Назіраецца станоўчая дынаміка росту сярэднемесячнай заработнай платы на працягу студзеня-мая. Так, у маі ў параўнанні з красавіком бягучага года налічаная заработная плата павялічылася на 26,7 рубля (у сярэднім па вобласці — на 28,9 руб.).

За паўгоддзе па пытанні працаўладкавання звярнулася 309 чалавек, з іх 202 чалавекі зарэгістраваны беспрацоўнымі. У раёне налічваецца 177 свабодных рабочых месцаў, з якіх 34,5% — вакансіі па рабочых прафесіях. Аказана садзейнічанне ў арганізацыі прадпрымальніцкай, рамеснай дзейнасці, а таксама дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму з аказаннем фінансавай падтрымкі шляхам прадастаўлення субсідыі 4 беспрацоўным. На прафесіянальную падрыхтоўку, перападрыхтоўку накіраваны 21 чалавек.

Іна ЛЕЙКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вынікі выканання прагнозных паказчыкаў развіцця Карэліцкага раёна за першае паўгоддзе бягучага года разгледжаны на пасяджэнні Карэліцкага раённага выканаўчага...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2019 21.by
Яндекс.Метрика