Думаў, што злодзей не заўважыць…. 21.by

Думаў, што злодзей не заўважыць…

02.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4095.jpg
Моцна пацярпеў ад зладзеяў К., жыхар п. Зялёны Бор. Гэты мужчына трымаў у сваім гаражы дарагі электрабытавы інструмент, карыстаўся ім, працаваў. Але закрываючы гэты інструмент у гаражы, ён ключ “непрыкметна” вешаў на сценцы збудавання. Лічыў, што гэтага ніхто не бачыць. 
Але зладзеі, сярод іх і раней судзімыя, бачылі, куды кладзе ключ ад гаража гаспадар. Як вынік, спачатку былі ўкрадзены бензапіла і трымер, а пасля і зварачны апарат. Узбуджана крымінальная справа.

…Пакуль вы гаспадарыце дома ці ў гаражы, то не выключана, што за вамі сочыць прафесійны злодзей. Недапушчальна класці ключы пад дыванок перад дзвярыма, у нейкія іншыя “хованкі”, якія злодзей “раскусіць” імгненна. Няўжо ключ ад дзвярэй такі цяжкі, што нельга яго проста пакласці ў кішэню?
Андрэй БУРДЗЬ, начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Івацэвіцкага РАУС. 
 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Гэты мужчына трымаў у сваім гаражы дарагі электрабытавы інструмент, карыстаўся ім, працаваў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика