Путешествие из Полтавщины в Добруш: как украинскому журналисту велосипед помогает находить новых друзей. 21.by

Путешествие из Полтавщины в Добруш: как украинскому журналисту велосипед помогает находить новых друзей

07.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Шаноўні колегі! Здзійснюю велоподорож за маршрутом Лубни (Україна)-Добруш-Гомель-Могільов-Орша-Вітебськ-Борісив-Мінськ-Бобруйськ. Планую завітаті до вашої редакції…”  Такі незвычайны ліст на ўкраінскай мове прыйшоў па электроннай пошце ў “ДК” на мінулым тыдні. Доўга чакаць адправіцеля не давялося – неўзабаве журналіст з Палтаўшчыны Уладзімір Бясчасны ўжо дзяліўся з добрушскімі калегамі сваімі ўражаннямі ад паездкі па Беларусі.

Кантрасты “трох сёстраў”

– У такія велавандроўкі адпраўляюся кожнае лета на працягу адзінаццаці год, – распавядае госць. – Па нашым тэлебачанні пра Беларусь расказваюць як пра краіну з еўрапейскім узроўнем і савецкім ладам жыцця. Вырашыў самастойна даведацца, чым жывуць суседзі, аб чым мараць.

У далёкім 2006-м журналіста-вандроўніка сустракала зусім іншая Беларусь. Аднак і тады яна адрознівалася ад Украіны. Захапленню не было межаў. Суразмоўца ўзгадвае дэталь, якая кінулася ў вочы адразу пасля перасячэння мяжы, – звычайная малочна-таварная ферма. Здзіўленне ж выклікаў не сам будынак, а тое, што яго сцены былі пафарбаваны ў ярка-зялёны колер. На радзіме Уладзіміра гаспадарчыя пабудовы ў лепшым выпадку бялілі вапнай, ды і тое – раз у дзесяцігоддзе.

Тады госць далей Добрушчыны не паехаў. Выпадкова пазнаёміўся з дырэктарам сельгас­прадпрыемства “Кругавец” Васілём Гарэлікавым. Тыдзень з ім наведваў палі і фермы.

– Харчаваннем мяне забяспечылі, жыў разам з брыгадай будаўнікоў з Закарпацця, – расказвае суразмоўца. – Уражанне – нібы вярнуўся на дваццаць год у мінулае. Як раз ішло жніво. Вакол машыны з зернем рухаюцца, на палях па 5-7 камбайнаў у рад ідуць… Як некалі і ў нас.

Для паўнаты карціны ўкраінец вырашыў наведаць і прыгранічныя раёны Расіі. Праз Завідаўку патрапіў у бранскія лясы, некалькі кіламетраў блытаў па бездарожжы. Нарэшце, выйшаў да адной з невялікіх вёсак. Па яго словах, поўная супрацьлегласць з Беларуссю. Першая паездка вылілася ў артыкул “Разлучаныя сёстры”, які апублікавалі ўкраінскія і некаторыя беларускія газеты.

Пра тое, што яднала

У Расію Уладзімір больш не наведваўся. А а вось з гарадамі нашай краіны працягваў знаёміцца. З задавальненнем паехаў у Брэст, дзе паглядзеў знакамітую цытадэль. 

Сёлетні візіт журналіст прысвяціў памяці бацькі. Міхаіл Бясчасны вызваляў нашу краіну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Орша ў маршруце ўкраінца аказалася невыпадкова. Як і Магілёў. Менавіта пад Оршай бацька суразмоўцы быў цяжка паранены і трапіў у шпіталь. А пад Магілёвам пахаваны яго знакаміты зямляк Павел Рак. Ураджэнец Лубненскага раёна Палтаўскай вобласці 30 чэрвеня 1944 года першым на танку ўварваўся ў горад і ў адзіночку на працягу 16 гадзін вёў вулічныя баі. Экіпаж савецкага танка знішчыў некалькі батарэй ворага, самаходную гаўбіцу, пашкодзіў цягнікі, што стаялі на мясцовым вакзале… На жаль, танкісты Т–34 у тым баі загінулі. Экіпажу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

– Не толькі славян, але і ўсіх грамадзян былых савецкіх рэспублік звязвае памяць аб мінулай вайне, – лічыць Уладзімір Бясчасны. – На жаль, некаторыя палітыкі спрабуюць па-свойму трактаваць гісторыю. Але народ не падманіш…

Сяброў прыбывае

Кожная вандроўка прыносіць не толькі новыя ўражанні, але і новыя знаёмствы. Неяк у Лубнах адзін з сяброў Уладзіміра прыгадаў свайго аднакурсніка, з якім некалі вучыўся ў сельгасакадэміі. І трэба ж такому здарыцца, што Аляксея Сідоранку, а менавіта ён і вучыўся ва ўкраінскай акадэміі, журналіст знайшоў у Кругаўцы-Калініна.

– Такіх неверагодных выпадкаў шмат, – дзеліцца вандроўнік. – Сёлета, напрыклад, маю намер сустрэцца з жыхаром Мінска Андрэем Будаем. Некалькі год перапісваемся з ім на інтэрнэт-форумах. Я яму – па-ўкраінску, а ён мне – па-беларуску.

Дарэчы, з Андрэем Уладзімір ужо сустрэўся. Добрушскія газетчыкі дапамаглі знайсці і тэлефонны нумар беларуса, і адрас.

Выпадкова ўкраінец пазнаёміўся і з расійскай сям’ёй, якая пасялілася на хутары ў лесе непадалёк ад Брэста. Пасля дня падарожжа па лясных дарогах веласіпедыст нечакана выехаў да драўлянай сядзібы. Паспытаў дазволу паставіць палатку ў двары домаўладання, а ў адказ – запрашэнне ў госці. Новыя сябры і сёння чакаюць Уладзіміра, але Брэст у яго цяперашнім маршруце не значыцца.

– Шкадую аб адным, – прызнаецца суразмоўца. – Вельмі позна пачаў свае велападарожжы. У дзяцінстве бацька неяк сабраў з хламу веласіпед, і мы кожны вечар чакалі яго з работы, каб хоць на пяць хвілін стаць уладальнікам двухколавага транспарту. Потым з’явіліся матацыкл, машына. І толькі на 70-м годзе жыцця зразумеў, што для здароўя, пашырэння кола сяброў веласіпед – найпершы памочнік.

Сяргей ЧАЙДАК

Фота Яўгена УСЦІНАВА

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рубрика: ПорассуждаемАвтор: Сергей ЧАЙДАК“Шаноўні колегі! Здзійснюю велоподорож за маршрутом Лубни...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика