Любіш катацца? Любі і тэхагляд праходзіць. 21.by

Любіш катацца? Любі і тэхагляд праходзіць

08.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.

28 ліпеня 15-гадовы юбілей адзначыла РУСП “Белтэхагляд”. З гэтай нагоды на 229 дыягнастычных станцыях нашай краіны з 4 ліпеня да 6 жніўня праводзіцца рэспубліканская прафілактычная сацыяльная акцыя “15 гадоў праходзім тэх-агляд разам”.
Мэта акцыі – прыцягнуць увагу аўтаўладальнікаў да неабходнасці рэгулярнай дыягностыкі тэхнічнага стану транспартных сродкаў, выканання тэрмінаў дзяржагляду і інш. Пры гэтым уладальнікам аўто, якія прайшлі тэхагляд у пяты, дзясяты і пятнаццаты раз, падчас акцыі ўручаліся падарункі. У розныя дні акцыі на розных дыягнастычных станцыях краіны 5-га, 10-га і 15-га па ліку аўтаўладальнікаў, якія атрымлівалі дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, чакалі прыемныя сюрпрызы. У Жабінцы такім днём стала 27 ліпеня.
Першым шчас-ліўчыкам на дыягнастычнай станцыі № 222 Жабінкі аказаўся жыхар райцэнтра Рыгор Валасюк. Ён мае важкі вадзіцельскі стаж. У працоўныя будні круціць абаранак службовай “Нівы”, а пасля работы, бывае, садзіцца за руль сямейнага аўто.
– Заўжды сачу за станам машын – як службовай, так і асабістай, – кажа вадзіцель. – На “Ніве” ўжо 12 гадоў па дарогах каляшу. Калі ёсць нейкія праблемы, намагаюся вырашыць іх. Як сам не магу адрамантаваць, звяртаюся да спецыялістаў. Галоўнае, каб аўтамабіль быў тэхнічна спраўны – ад гэтага залежыць часам лёс і жыццё не толькі самога вадзіцеля, але і пасажыраў, пешаходаў, веласіпедыстаў. Пра акцыю “Белтэхагляду” не чуў, таму ўдвайне рады магчымасці атрымаць дазвол на ўдзел у дарожным руху, ды яшчэ і з карысным падарункам.
…Калектыў дыягнастычнай станцыі № 222 Жабінкі невялікі – усяго чатыры чалавекі, але дружны. У начальніка станцыі Дзмітрыя Харковіча абавязкаў нямала: афармляе дакументы, выдае дазволы на ўдзел у дарожным руху, праводзіць ідэнтыфікацыю кузаўных нумароў і інш. Яго “правая рука”, галоўны памочнік – інжынер па тэхнічным аглядзе Аляксандр Сарачук. Калектыў пастаянна клапоціцца аб павышэнні якасці аказваемых паслуг пры правядзенні дзяржтэхагляду і паляпшэнні культуры абслугоўвання.
За 6 месяцаў бягучага года на станцыі тэхабслугоўвання № 222 былі выдадзены 2453 дазволы, а за ўвесь 2017-ы – 4760 (параўнайце – у раёне налічваецца крыху болей за 14 тысяч аўто). Як правіла, пік праходжанняў дзяржтэхагляду прыходзіцца на лістапад-снежань.
– Варта адзначыць, што ўсё менш людзей “забываюць” памыць машыну, пакласці вогнетушыцель і аптэчку ў салон, калі едуць да нас, – кажа Дзмітрый Харковіч. – Звяртаем пільную ўвагу на тармазную сістэму, “падвеску” аўтамабіля, святло фар. Бывае, што менавіта падчас тэхагляду высвятляюцца “праблемныя” месцы тэхнічнага стану транспартнага сродку. Тады ўладальніку даводзіцца пасля рамонту зноў ехаць да нас. Аднак гэта хутчэй выключэнне, чым правіла.
На здымку: падарунак з нагоды акцыі атрымлівае Рыгор ВАЛАСЮК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святлана БЯЛЯК. Фота аўтара. 28 ліпеня 15-гадовы юбілей адзначыла РУСП “Белтэхагляд”. З гэтай нагоды на 229 дыягнастычных станцыях нашай краіны з 4 ліпеня да 6 жніўня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика