"СУЛТАНАТ" ЗНІШЧАЕ ПРАФСАЮЗ РЭП. 21.by

"СУЛТАНАТ" ЗНІШЧАЕ ПРАФСАЮЗ РЭП

16.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На лаве падсудных апынуліся лідар незалежнага рэспубліканскага прафесійнага саюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч і бухгалтар гэтай арганізацыі Ігар Комлік. Абодва яны абвінавачваюцца ў эканамічным злачынстве – неўплаце падаткаў ў асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса) на суму 22 тысячы рублёў з улікам дэнамінацыі.

Гэты суд у дачыненні да Фядыніча і Комліка нагадвае сумнавядомую крымінальную справу Алеся Бяляцкага, кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна-96», афіцыйную рэгістрацыю якога зліквідаваў Мінюст Беларусі.

Пракурорскаія абвінавачванні ў прынцыповых момантах будуюцца на паказаннях 22-гадовай былой сакратаркі РЭП Юлі Юхнавец і Сяргея Дзмітрыева, старшага інспектара па асабліва важным справам Упраўлення Дэпартамету фінансавых расследванняў (ДФР)і. Дзяўчына была выклікана ў суд у якасці сведкі, да якой мела пытанні суддзя суда Саветскага раёна Мінска спадарыня Марына Фёдарава.

Дарэчы, Юля на судовым паседжанні адкрыта патлумачыла, што з,яўляецца таемным агентам Камітэта дзяржаўнай бяспекі і атрымлівала пераядычна грошы за інсайдэрскую інфармацыю пра дзейнасць згаданага прафсаюза.

Са словаў Юхнавец, падчас сваёй працы сакратаркай з 2014  па 2016 гады ў офісе РЭП яна разоў дзесяць наведвалася ў Вільню разам з Фядынічам, Комлікам і іншымі прафсаюзнымі дзеячамі. У сталіцы Літвы ў адным з мясцовых банкаў Юля атрымлівала неаднаразова ад Генадзя Фядыніча наяўныя грошы, якія  потым правозіа праз мяжу ў Мінск. Часта гэта былі сумы ў памеры пяць тысяч еўра. Гэтыя грошы быццам пералічвалі на рахунак РЭП замежнымі прафсаюзамі. Таким чынам, паездкі ў літоўскую сталіцу Юлі зводзілісяа дзеля правозу грашовых сродкаў, якія яна хавала на «донцы» сваёй жаночай сумкі, а потым ў Мінску перадала іх кіраўніцтву РЭП.

Зразумела, што агучаныя ў судзе сведчанні Юлі Юхнавец могуць быць дастатковымі для рэпрэсіўнай беларускай судовай сістэмы ў справе знішчэння незалежнага прафсаюза. Але ўлады, магчыма, вырашылі падстрахавацца з дапамогай паказанняў спадара Сяргея Дзмітрыева. Гэтая службовая асоба кіравала групай абшуку офіса РЭП і затрыманнем яго дзеячаў яшчэў жніўні мінулага года.

Як не дзіўна, але судзя Фёдарава вяла допыт Дзмітрыева па скайпу ў мэтах яго бяспекі, быццам суд праходзіць не на Беларусі, а дзесьці ў Палерма. Супрацоўнік ДФР сцвярджаў, што Фядыніч скарыстаў грашовыя сродкі з-за мяжы ў карысных мэтах, у тым ліку на будаўніцтва дачнага дома, які зарэгістраваны на яго цешчу. Дарэчы, суд таксама вызваў для допыту і цешчу.

Таксама быў дапытаны 6 жніўня ў судзе і перакладчык Леанід Шчукін, які шчыльна супрацоўнічаў з РЭП. Спадар Леанід нагадаў, што паміж Рэспублікай Беларусь і Еўразвязам было заключана пагадненне аб тым, што замежная дапамога павінна вызваляцца ад падаткаў з мэтай пазбаўлення падвоенага падаткаабкладання. Шчукін заўважыў, што ўнутраная аўдытарская праверка спонсараў РЭП не знайшла парушэнняў, і што грашовая дапамога была размеркава Фядынічам і Комлікам належным чынам. Перакладчык, як і шэраг іншых сведкаў, зазначыў, што частка яго першапачатковых паказанняў следчым ДФР была зроблена пад недапушчальным ціскам з боку апошніх.

Падзеі судовага працэсу над лідарамі РЭП у Мінску сведчаць пра тое, што існуючы рэжым за 25 год свайго кіравання стварыў на Беларусі сапраўдны султанат начале з адным чалавекам. Такім чынам, сёння ў нашай краіне няма ніводнага дзяржаўнага органа, які здольны стрымаць так званага «народнага правадыра» нават у рамках Асноўнага закона, які быў распрацаваны асабіста пад яго. 

Алесь АБРАМОВІЧ, праваабаронца

3

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 ліпеня бягучага года ў сталічным Палацы правасуддзя распачаўся адзін з гучных у гісторыі сучаснай Беларусі судовы працэс.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика