В детской библиотеке всегда царит атмосфера дружелюбности и открытости!. 21.by

В детской библиотеке всегда царит атмосфера дружелюбности и открытости!

Размер текста:
A
A
A

У любой бібліятэцы вас сустрэнуць з усмешкай, дапамогуць зарыентавацца ў моры інфармацыі. У дзіцячай жа працуюць з двайной адказнасцю: каб зацікавіць, адкрыць дзівосны свет кнігі, прывіць любоў да чытання.

На працягу многіх гадоў атмасфера добразычлівасці і адкрытасці пануе ў калектыве Ушацкай дзіцячай бібліятэкі пад кіраўніцтвам Г.М.Івановай. У ЦБС раёна Галіна Мікалаеўна з 1991 года, на ўзгаданым месцы – з 2002-га. Увесь кніжны фонд, а гэта каля 37 тысяч асобнікаў, яна ведае ад “а” да “я”, і перш чым выкласці навінкі на паліцы, абавязкова знаёміцца з імі сама – каб засцерагчы юных чытачоў ад негатыву, што перыядычна з’яўляецца на старонках розных выданняў.В детской библиотеке всегда царит атмосфера дружелюбности и открытости!

Пад кіраўніцтвам гэтай абаяльнай жанчыны працуюць не менш апантаныя, творчыя спецыялісты. Сярод самых вопытных – Святлана Рыгораўна Клачок, якая адказвае за абанемент. У дзіцячую бібліятэку ўраджэнка Касароў прыйшла 29 гадоў таму і, як прызнаецца, ёй вельмі камфортна і цікава ў прафесіі. У чытальнай зале з 2004-га шчыруе Таццяна Дзмітрыеўна Сакалова, якая дагэтуль была бібліятэкарам у Ільюшыне. Сярод маладых перспектыўных кадраў – Анастасія Форсман. І хоць знаходзіцца дзяўчына зараз у дэкрэтным адпачынку, пра любімую работу не забываецца, цікавіцца ў калег справамі. Падмяняе ж спецыяліста Святлана Віктараўна Ігнатовіч, былы бібліятэкар з Кубліч, сацыяльны педагог Ушацкай школы. Усе яны актыўна імкнуцца пашырыць колькасць чытачоў (на сённяшні дзень іх 2201), ладзяць разнастайныя мерапрыемствы.

– Кожнаму абавязкова знаходзім выданне па інтарэсах, – кажа Г.М.Іванова. – А для гэтага рэгулярна наведваем аддзел кнігасховішча, прыносім адтуль цэлыя стосы кніг, часопісаў.

Асноўныя чытачы бібліятэкі – навучэнцы школ, але шмат і дашкольнікаў – тых, хто прыходзіць у “кніжчын дом” разам з бацькамі, старэйшымі брацікамі і сястрычкамі. Некаторыя з іх нават не ўмеюць чытаць, таму просяць аб гэтым дарослых, разглядаючы на старонках прыгожыя малюнкі.

– Яшчэ ў двухгадовым узросце разам з мамай упершыню завітала да нас Злата Клачок, цяперашняя старшакласніца Ушацкай школы, – успамінаюць работнікі бібліятэкі. – Трэба было бачыць, з якім важным выглядам выбірала яна кнігу! А ўжо ў першым класе, калі аднагодкі дзяўчыны толькі вучыліся чытаць, яна рабіла гэта шпарка. Таксама малышамі прыйшлі да нас Дзіяна Ягадка і Ілья Буевіч. Вельмі прынцыповым быў Антон Дуброўскі – адразу пасля навагодніх святаў 5 гадоў запар “штурмаваў” бібліятэку да яе адкрыцця, каб падчас перарэгістрацыі аказацца пад нумарам адзін.

Сярод пастаянных наведвальнікаў установы – і юныя прадстаўнікі іншых краін: Расіі, Італіі, Германіі, якія прыязджаюць на Ушаччыну да блізкіх.

З лютага 2017 года дзіцячая бібліятэка пераехала на новае месца – у будынак РКБА. Але ж наведвальнікаў ад гэтага менш не стала – наадварот, часцей пачалі прыходзіць дарослыя чытачы: пенсіянеры, дачнікі, якія заглядваюць у бібліятэку спадарожна.

Паспяваюць бібліятэкары прымаць удзел у многіх раённых мерапрыемствах, аказваюць насельніцтву платныя паслугі: па наборы тэкстаў, ксеракапіраванні дакументаў, раздрукоўцы фотаздымкаў. Ну а на добраахвотных пачатках тым сваім чытачам, у якіх няма магчымасці прыйсці ва ўстанову (з-за хваробы ці паважанага ўзросту), прыносяць выданні на дом.

У храме дзіцячай кнігі заўсёды пануюць утульнасць i парадак. Святло iдзе не столькi ад вялiкiх вокнаў, колькi ад гаспадынь установы – душэўных, добразычлiвых бiблiятэкараў. Тое ж, што ўсе яны – на сваім месцы, пацвярджаюць выключна станоўчыя водгукі ўшачан, пакінутыя ў кнізе заўваг і прапаноў.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У любой бібліятэцы вас сустрэнуць з усмешкай, дапамогуць зарыентавацца ў моры інфармацыі. У дзіцячай жа працуюць з двайной адказнасцю: каб зацікавіць, адкрыць...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика