Цяпер у дапамогу і відэарэгістратар. 21.by

Цяпер у дапамогу і відэарэгістратар

21.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анатоль РОСТАЎ. Фота аўтара.

Ужо не першы год зладжана супрацоўнічаюць на Жабінкаўшчыне спецыялісты аддзелаў прымусовага выканання ўпраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама і Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў. На іх агульным рахунку — шматлікія рэйды, што маюць як практычнае, так і прафілактычнае значэнне.

СУМЕСНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ дазваляе выяўляць парушальнікаў заканадаўства, тых, хто, узяўшы пазыку, праз колькі тыдняў-месяцаў раптам “забываецца” заплаціць па рахунках дзяржаве, фізічным або юрыдычным асобам.
У апошні па часе выезд судовы выканаўца Аляксандр Крук выправіўся сумесна са старшыной міліцыі Сяргеем Манішкам і прапаршчыкам, міліцыянерам-вадзіцелем Аляксандрам Зайцам. Абодва праваахоўнікі ўваходзяць у склад групы затрымання Жабінкаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.
Вядома ж, сярод парушальнікаў кантынгент часам трапляецца такі, што не абыходзіцца і без спрэчак. І вось сёлета судовыя выканаўцы на практыцы пачалі прымяняць персанальныя відэарэгістратары. Гэта, несумненна, дазволіць выключыць усялякія спрэчныя пытанні пры здзяйсненні такіх выканаўчых дзеянняў, як арышт і вопіс маёмасці альбо высяленне даўжніка з жылой плошчы.
Зусім нядаўна, з лета, персанальнымі відэарэгістратарамі “ўзброіўся” і жабінкаўскі тэрытарыяльны орган прымусовага выканання. Невялічкі і зручны апарат прымацоўваецца да форменнай вопраткі. Дэманструючы навінку, Аляксандр Аляксеевіч тлумачыць:
— Перад тым, як увайсці ў кватэру або хату, дзе жыве асоба, што ўзяла пазыку, але не спяшаецца яе вяртаць, папярэджваем: вядзецца відэа- і аўдыязапіс. Тое самае адбываецца і пры візіце грамадзяніна да судовага выканаўцы. Калі людзі ведаюць, што пры размове выкарыстоўваецца камера, паводзяць сябе, як правіла, больш стрымана. Гэта мера карысная і даўно наспелая, паколькі нават у нашай практыцы надараліся выпадкі, калі не зусім адэкватны даўжнік, да таго ж нападпітку, лаяўся на чым свет стаіць ды нават спрабаваў даць волю кулакам.
Запісы захоўваюцца ў камп’ютары судовага выканаўцы і пры неабходнасці могуць быць прылучаны да вытворчасці. Калі ёсць на тое патрэба, азнаёміцца з відэазапісамі бакам дазваляецца ў службовым кабінеце судовага выканаўцы і выключна ў яго прысутнасці. Для гэтага патрабуецца папярэдне напісаць адпаведную заяву.
Нічога гэтага пакуль не прыйшлося рабіць жыхару Залуззя, на падворак да якога завітаў судовы выканаўца сумесна з міліцыянерамі. Усё аказалася надзвычай банальна: гаспадара не было дома. Хоць і слова “гаспадар”, калі зірнуць на разруху, што панавала на сялібе, відаць, лепей узяць у двукоссе. Дзверы аказаліся зачыненыя, трошкі прыкрытыя крэслам. Было бачна, што даўжнік, калі і прыходзіць сюды, каб пераначаваць, трапляе ў памяшканне часцей праз акно, а не праз дзверы…
У вёсцы Вадзім Г. вядомы, на жаль, з адмоўнага боку. Па-першае, сябруе з “зялёным змеем”, да таго ж неаднойчы бываў за кратамі. А прыводзіла яго туды ўпартае нежаданне належным чынам выконваць бацькоўскія абавязкі. Паколькі залуззевец зусім не клапоціцца пра сваіх малалетніх дзяцей, не плаціць аліменты на дачку ды сына. Да ягонага парога зноў і зноў будуць вяртацца праваахоўнікі, пакуль гора-бацька нарэшце не працверазіцца, возьмецца за розум ды вярне грошы.
На здымку: у час рэйду судовы выканаўца Аляксандр КРУК (у цэнтры) з супрацоўнікамі раённага аддзела Дэпартамента аховы наведваюць сядзібу злоснага неплацельшчыка.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Анатоль РОСТАЎ. Фота аўтара. Ужо не першы год зладжана супрацоўнічаюць на Жабінкаўшчыне спецыялісты аддзелаў прымусовага выканання ўпраўлення прымусовага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика