Калі ёсць жаданне, аб усім можна дамовіцца. 21.by

Калі ёсць жаданне, аб усім можна дамовіцца

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Навiны Палесся

Калі ёсць жаданне, аб усім можна дамовіцца

 экскурсия участников форума по ОАО «Могилевский завод лифтового машиностроения».

У Магілёве на мінулым тыдні адбыўся V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які стаў цэнтрам сяброўства паміж народамі і буйнейшай пляцоўкай для перагавораў. Горад вітаў членаў дэлегацыі з суседняй краіны, а таксама з усіх куточкаў нашай радзімы.

У гэтыя дні вуліцы горада ператварыліся ў тэатр пад адкрытым небам. Госці сюды ляцелі і ехалі за сотні і нават тысячы кіламетраў: ад Калінінграда да Камчаткі. Горад майстроў, нацыянальныя строі, традыцыйныя песні і танцы ўскалыхнулі спакойны Магілёў.

Але самая галоўная задача форуму – стварэнне эканамічна выгаднага становішча для дзвюх краін. І радуе, што гэтая задача была дасягнута. Дзейнічала пяць секцый па кірунках: аграрная палітыка, уніфікацыя і гарманізацыя заканадаўстваў, лічбавая эканоміка, маладзёжная палітыка, міжнародная дзейнасць і эканамічная бяспека. У час форуму  заключаны кантракты больш чым на 500 мільёнаў долараў. Да таго ж падпісана амаль 80 пагадненняў на ўзроўні міністэрстваў і кіраўнікоў рэгіёнаў.

Удзел у рабоце форуму прымаў і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар ААТ “Новая Прыпяць” Іван Мікалаевіч Антановіч. Сваімі ўражаннямі ён падзяліўся з чытачамі.

– Безумоўна, гэты форум – вельмі важная падзея для нашых краін. Вырашана многа пытанняў, якія раней  стаялі на паўзе альбо ў іх вырашэнні ўзнікалі праблемы. У першую чаргу гэта пытанні па пастаўках беларускай прадукцыі ў Расію. Балансы на будучы год падпісаны, экспарт наша краіна нарошчвае. Плануецца павялічыць аб’ёмы да 320 тысяч тон, што на 11 працэнтаў больш за ўзровень мінулага года. А з 1 ліпеня павінна з’явіцца электронная сертыфікацыя прадуктаў, што не будзе даваць падстаў у сумненні якасці.

Як вядома, Столінскі раён – аграпрамысловы, таму вынікі гэтага форуму тычацца нас напрамую.

Мне давялося працаваць у секцыі “Лічбавая эканоміка: супрацоўніцтва рэгіёнаў, стан і перспектывы”. Адна з тэм, якую абмеркавалі на Форуме рэгіёнаў, – эканамічная бяспека дзвюх краін. І тут эксперты адзіныя ў меркаванні: канкурэнтаздольная толькі эканоміка ў «лічбе». У гэтым пытанні вопыт нашай краіны, без перабольшвання, паказальны. Сваю эфектыўнасць ужо даказвае дэкрэт Кіраўніка дзяржавы «Аб развіцці лічбавай эканомікі». Напрыклад, за першыя 9 месяцаў гэтага года беларускі Парк высокіх тэхналогій прыняў каля 200 новых кампаній. А гэта больш, чым за ўсю яго 12-гадовую гісторыю.

Зараз мы ідзём паралельнымі шляхамі, а трэба аб’ядноўвацца. Гэта дасць магчымасць зэканоміць і час, і грошы.

Гэтая секцыя праходзіла на «Магілёўліфтмашы», з якім на тры гады быў падпісаны кантракт на пастаўку у Расію дзвюх тысяч ліфтаў у год. Гэта толькі адзін прыклад выгаднага супрацоўніцтва. А іх было падпісана і ў галіне машынабудаўніцтва, нафтаперапрацоўчай прамысловасці і многіх іншых.

На мой погляд, такія форумы проста неабходны для інтэграцыі нашых народаў. Ён яшчэ раз паказаў: калі ёсць жаданне, то аб усім можна дагаварыцца. А жаданне ёсць, значыць, будуць і станоўчыя вынікі, – падагульніў Іван Мікалаевіч.

Гэты Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі ўвойдзе ў гісторыю як самы эфектыўны і ўраджайны на кантракты. Пакуль такі статус ён захавае да 2019 года. Калі за права прыняць VI Форум рэгіёнаў расійскім гарадам яшчэ трэба будзе пазмагацца, то яго тэматыку ўжо выбралі. У наступным годзе ўвагу нададуць праблемам моладзі.

 

Ганна

МЕЛЬНІК

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магілёве на мінулым тыдні адбыўся V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які стаў цэнтрам сяброўства паміж народамі і буйнейшай
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

  • armani jeans рубашка мужская вот
© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика