Славутыя землякі Піншчыны. Пісьменніца, лаўрэат прэміі Беларускага саюза жанчын Марыя Ляшук. 21.by

Славутыя землякі Піншчыны. Пісьменніца, лаўрэат прэміі Беларускага саюза жанчын Марыя Ляшук

07.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

Марыя Ляшук
Марыя Іванаўна Ляшук нарадзілася 27 верасня 1955 года ў вёсцы Табулкі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і калгаснікаў. У 1973 годзе скончыла Табульскую сярэднюю школу і паступіла на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Завяршыўшы навучанне ў 1978 годзе, вярнулася ў Пінск і стала працаваць карэспандэнтам, а потым рэдактарам мясцовага радыё ў трыкатажным аб’яднанні «Палессе». У 1990 годзе перайшла працаваць карэспандэнтам гарадской газеты «Пінскі веснік». Праз некаторы час была назначана загадчыцай аддзела лістоў, потым намеснікам рэдактара, а з 1996 па 2012 гады – рэдактарам выдання.

Марыя Ляшук добра вядома на Брэстчыне як таленавіты паэт-лірык і як аўтар цудоўных «жаночых» апавяданняў. Піша на беларускай і рускай мовах. Друкавалася ў часопісах «Гаспадыня», «Алеся», «Нёман», калектыўным альманаху «Гоман», у рэспубліканскіх выданнях – «7 дней», «Будем здоровы!», «Рэспубліка», «Народная газета», абласных «Заря», «Народная трыбуна». У маі 2007 года выйшаў зборнік навэл і радкоў М. Ляшук «Благословенные небом».

Марыя Іванаўна выступіла ўкладальнікам некалькіх зборнікаў паэзіі: «Струменя» серебряные струны» (2008), “Кружева полесских зарниц” (2011). Была галоўным рэдактарам літаратурна-мастацкага зборніка “Піншчына літаратурная” (1999).

Марыя Ляшук з’яўляецца членам Беларускага саюза журналістаў, з кастрычніка 2006 года – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, уваходзіць у праўленне Брэсцкага аддзялення СПБ.

За сваю руплівую, плённую працу М. I. Ляшук узнагароджана Ганаровымі граматамі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і Брэсцкага Савета дэпутатаў. З’яўляецца лаўрэатам прэміі «Залатое пяро» Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза жанчын за цыкл навэл аб жаночых лёсах.

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика