МТФ  «Юнішча» – лепшая ў вобласці. 21.by

МТФ  «Юнішча» – лепшая ў вобласці

09.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

DSCF0720
З нядаўняга часу на Брэстчыне пачалі праводзіць новы конкурс у галіне сельскай гаспадаркі – сярод малочнатаварных ферм. І прыемна, што ў гэтым спаборніцтве пачалі атрымліваць перамогі і ўзнагароды прадстаўнікі Століншчыны. Малочнатаварная ферма “Юнішча” ААТ “Церабяжоў-Агра” рыхтуецца да абласнога семінара, які запланаваны ў канцы лістапада. А падзяліцца тут ёсць чым. 

DSCF0693

 

За дзевяць месяцаў гэтага года ад кожнай каровы тут надаілі 4 657 кілаграмаў малака, што больш на дзевяць цэнтнераў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. А па выніках лістапада ферма пераадолела тысячны рубеж. На чвэрць павялічылася і агульная вытворчасць малака, а ўсю сыравіну накіравалі на перапрацоўку сортам экстра.DSCF0666
 

Ферм з такой адметнай якасцю малака ў вобласці ўсяго 12. Калектыў малочнатаварнай фермы “Юнішча”, які ўзначальвае Святлана Скідан, за тры кварталы выйшаў у лідары абласнога конкурсу, які праводзіцца Камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама, абкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, абласным аграпрамсаюзам і “Сельскай газетай”.DSCF0658
 

Павіншаваць і ўзнагародзіць пераможцаў прыехалі першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Сяргей Буткевіч, старшыня Брэсцкага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Міхаіл Юхімук, першы намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Мароз і іншыя. Калектыў фермы “Юнішча” заслужыў гэта сваёй працай.DSCF0627

– Сёння Брэсцкая вобласць – лідар у Беларусі па вытворчасці малака і прадукцыйнасці дойнага статка, — расказаў Сяргей БУТКЕВІЧ. – У гэтым сезоне вынік чакаем на ўзроўні 1,7 мільёна тон. Сярэдні надой ад кожнай каровы па выніках года павінен дасягнуть 5750 кілаграмаў. Больш за 60 процэнтаў прадукту з ферм вобласці ідзе на пераапрацоўку сортам экстра, а таварнасць 90,6 працэнта – лепшая ў краіне.DSCF0557

Сваімі думкамі падзялілася і загадчыца фермы Святлана Скідан, працоўны стаж якой складае больш за 40 гадоў:

– Калісьці аб такіх паказчыках маглі толькі марыць. Гаспадарка магла даіць па пяць тысяч кілаграмаў ад каровы яшчэ 30 гадоў таму. Яна была адной з лепшых на Століншчыне. Але пачаліся праблемы. Сёння калектыў стараецца вярнуць мінулыя пазіцыі і ў нас атрымліваецца гэта. У мадэрнізацыю жывёлагадоўчых аб’ектаў укладзены вялікія сродкі, і сёння ад іх ёсць аддача. Па выніках года на ферме плануем пераадолець 6000-ны рубеж сярэдняга надою на адну карову і будем у наступным годзе зноў удзельнічаць у конкурсе, але ўжо ў больш прэстыжнай намінацыі.

Аляксандр НІКІФАРЭНКА

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  З нядаўняга часу на Брэстчыне пачалі праводзіць новы конкурс у галіне сельскай гаспадаркі – сярод малочнатаварных ферм. І прыемна,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика