Пад аховай дзяржавы . 21.by

Пад аховай дзяржавы

09.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Унікальны абрад захНашы продкі зусім не так, як мы з вамі, ладзілі зімовыя святы. Яны збіраліся на вячоркі, пяклі Ката і нават цягнулі Каляду на дуба. На жаль, гэты некалі шырока распаўсюджаны абрад праводзінаў зімы цалкам захаваўся толькі ў вёсцы Новіны Бярэзінскага раёна і быў узяты пад ахову дзяржавы.аваўся ў Бярэзінскім раёне. Пра яго – чарговы матэрыял нашага цыкла да Года малой радзімы.

Да праводзінаў зімы ў Новінах пачынаюць рыхтавацца яшчэ летам: збіраюць першы зажыначны сноп, прыносяць яго ў мясцовы клуб і захоўваюць да апошняга дня Калядаў. Жанчыны ў гэты дзень прачынаюцца рана і ва­раць святочную куццю, а ў абед уся вёска падцягваецца да мясцовага клуба. Пачынаецца збор Каляды.

– Нашы бабулі заўсёды казалі так: два тыдні трэба святкаваць, а ў апошні святочны дзень гуляць трэба толькі да абеду. Зацягнуўшы Каляду на дуб і добра паснедаўшы, можна пачынаць праца­ваць, – расказвае кіраўнік сямейнага гульнёва-абрадавага гуртка «Ра­дзіна» Ніна Клімовіч.

Ляльку-Каляду, якая з’яўляецца галоўным атрыбутам свята і абярэгам палеткаў і вёскі, дзяўчаты робяць з таго самага зажыначнага снапа. Яго апранаюць у фартух, хустку і спадніцу, сані ўпрыгожваюць ручнікамі, а запрэжанаму каню павязваюць рознакаляровыя атласныя стужкі. На санях да дуба ехаць ды Каляду трымаць – справа вельмі адказная, таму і жанчыну, якая будзе гэта рабіць, выбіраюць усёй вёскай. А пасля чарадой выпраўляюцца да дуба-волата, які расце ў полі ля суседняй вёскі.

Ісці трэба амаль два кіламетры, але лічыцца, што чым далей стаіць дрэва, тым вышэйшы будзе лён і лепш родзіць жыта.

Цягнуць Каляду на дуб даручаюць толькі нежанатаму хлопцу. «Каб дзяўчыну знайшоў прыгожую, добрую ды працавітую, а дуб яму ў гэтым абавязкова дапаможа», – кажа Ніна Клімовіч. Калі леташняя Каляда падае на зямлю, яе спальваюць, а пасля частуюцца ладкамі і водзяць карагоды. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Унікальны абрад захНашы продкі зусім не так, як мы з вамі, ладзілі зімовыя святы. Яны збіраліся на вячоркі, пяклі Ката…
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика