Тралейбус з пасажырамі ў Віцебску ўрэзаўся ў ліхтарны слуп (фота). 21.by

Тралейбус з пасажырамі ў Віцебску ўрэзаўся ў ліхтарны слуп (фота)

14.11.2018 17:47 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама

У Віцебску ў ДТЗ трапіў тралейбус з пасажырамі, паведамляе прэс-служба ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама

Інцыдэнт здарыўся 14 лістапада каля 12:50 на вуліцы Церашковай каля гандлёвага цэнтра "Эвіком". Здарэнню паспрыялі кепскія ўмовы надвор'я — галалёдзіца і мокры снег. Кіроўца тралейбуса №2 не справіўся з кіраваннем, і тралейбус урэзаўся ў ліхтарны слуп. Пры ДТЗ атрымала траўмы 67-гадовая пасажырка, яе шпіталізавалі.

Таксама ў салоне тралейбуса былі яшчэ чатыры чалавекі, яны не пацярпелі. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама У Віцебску ў ДТЗ трапіў тралейбус з пасажырамі, паведамляе прэс-служба ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.  Інцыдэнт здарыўся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика