Уласныя юбілеі — неўзабаве пасля прафесійнага свята. 21.by

Уласныя юбілеі — неўзабаве пасля прафесійнага свята

17.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анатоль БЕНЗЯРУК. Фота аўтара.

У біяграфіях Паўла Прыбыша і Сяргея Чарнака можна адшукаць нямала агульных момантаў. Абодва маюць вытокі на палескай зямлі, якую продкі спакон веку бераглі і абраблялі, відаць, мужчыны таму аднойчы і звязалі свае лёсы з сельгастэхнікай. Нават дні нара-джэння яны адзначаюць амаль адначасова — неўзабаве пасля прафесійнага свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Да таго ж сёлета Павел Іванавіч і Сяргей Васільевіч — юбіляры. Праўда, калі Павел Прыбыш шасцідзясятыя ўгодкі адзна-
чыць 3 снежня, дык ягоны малодшы калега будзе святкаваць сваё саракагоддзе на наступны дзень.
ПРАГА ДА ПРАЦЫ ў сельскай гаспадарцы ў Паўла Іванавіча, мабыць, у крыві. Дасталася ў спадчыну яшчэ ад дзеда, якога таксама звалі Паўлам. У старэйшага Паўла была звычайная для заходняга беларуса біяграфія. Па-паляшуцку працавіты селянін аднойчы, яшчэ “за польскім часам”, каб прыдбаць уласную зямлю, адважыўся нават пераплыць акіян. Заробленых грошай хапіла, каб купіць надзел, уладкаваць гаспадарку, набыць хатнюю жывёлу ды птушку. Пасля вайны, як утварыліся калгасы, зямлю абагульнілі і працаваць давялося ўжо за працадні. Вясковай справы ніякай не цураўся, гэтаму і сына Івана заўжды вучыў. Маці Паўла-малодшага Марыя Фядосаўна таксама ўсё жыццё аддала калектыўнай гаспадарцы, працуючы ў паляводстве.
— Іншымі словамі, каго з продкаў ні згадаеш, — заўважае суразмоўца, — кожны да зямлі цягнуўся, шчыраваў з удзячнасцю, адчуваючы яе сілу ды шчодрасць.
Гэта, у рэшце рэшт, і ягоную жыццёвую дарогу вызначыла. Пасля войска (а служыць давялося паблізу Севераморска — “сталіцы савецкага Паўночнага флоту”) Павел з радасцю вяртаўся дамоў. Там, за Палярным кругам, неаднойчы мроілася спатканне з роднымі палескімі краявідамі. Каб быць яшчэ бліжэй да зямлі-карміцелькі, тры гады адвучыўся ў Пружанскім саўгасе-тэхнікуме на аддзяленні механізацыі сельскай гаспадаркі, стаўшы нарэшце тэхнікам-механікам.
2 чэрвеня 1982 года — памятны дзень, калі Павел Прыбыш прыбыў у Жабінку, дзе маладога спецыяліста прымаў на працу тагачасны дырэктар райсельгастэхнікі Аляксандр Марковіч. Даверылі адказны ўчастак — базу забеспячэння запасных частак, на якой тады працавала каля двух дзясяткаў чалавек. На базе быў спачатку інжынерам, затым стаў намеснікам дырэктара па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні. Увогуле, прысвяціў гэтай справе ажно 27 гадоў. З 2009-га і па сённяшні дзень Павел Іванавіч — галоўны інжынер сельгастэхнікі, па сутнасці — другая асоба пасля дырэктара ў арганізацыі, што аб’ядноўвае цяпер прыблізна 120 чалавек.
Сфера дзейнасці спецыялістаў Жабінкаўскай сельгастэхнікі, на думку яе галоўнага інжынера, па-ранейшаму надзвычай важная для гаспадарак раёна, у нечым нават выключная.
— Мяркуйце самі, — разважае Прыбыш, пачынаючы свой пералік. — Нельга не прыгадаць, што ў нашай арганізацыі створаны і паспяхова дзейнічае тэхнічны цэнтр “Гомсельмаша”. Нашы кваліфікаваныя спецыялісты праводзяць абслугоўванне і рамонты зерне- і кормаўборачнай тэхнікі. Акрамя таго, сельскагаспадарчыя адкрытыя акцыянерныя таварыствы атрымліваюць ад нас запчасткі. Ёсць і станцыя па абслугоўванні жывёлагадоўчых фермаў, прынамсі, даільнага абсталявання.
Аднак памыляецца той, хто думае, што супрацоўніцтва наладжана выключна з аграрыямі. Так, электраўчастак сельгастэхнікі ўдзельнічае ў тэндарах па абслугоўванні і рамонце халадзільнага, кухоннага, пральнага абсталявання ў школах Жабінкаўшчыны, Ленінскага і Маскоўскага раёнаў горада Брэста, а таксама ў Кобрынскай райбальніцы. Да гэтага не лішне дадаць і тое, што арганізацыя, у машынна-трактарным парку якой налічваецца каля 60 адзінак тэхнікі, бярэ тэндары і ў рамонце ды абслугоўванні школьных аўтобусаў, якія належаць аддзелу па адукацыі райвыканкама. Таму атрымліваецца, што бяспека нашых дзяцей пэўным чынам залежыць ад таго, наколькі залатыя рукі маюць майстры з сельгастэхнікі.
Калі ў размове закранулі дзейнасць асобнага мехатрада аграхімабслугоўвання, надышоў час уступіць у яе і Сяргею Чарнаку, які ўзначальвае гэтае падраздзяленне апошнія восем гадоў. Сяргей Васільевіч пасля заканчэння першай гарадской школы адслужыў у арміі, у дэсанцкіх войсках, раскватараваных у горадзе над Бугам. Адначасова, як і старэйшы калега, адвучыўся ў Пружанскім саўгасе-тэхнікуме на тэхніка-механіка. Першае месца яго працы — фірма “Аграсэрвісстандарт”, якая дзейнічала ў розных раёнах Брэсцкай вобласці, а свой цэнтр мела ў Жабінцы. Спачатку Чарнак уладкаваўся камбайнерам, затым стаў механікам. Пасля пераводу арганізацыі ў Баранавіцкі раён перайшоў на працу ў сельгастэхніку.
— Спраў хапае круглы год. Уносім арганічныя і мінеральныя ўгнаенні, праводзім комплекс вапнавання кіслых глеб раёна, аказваем паслугі ў нарыхтоўцы зерневых культур, — гаворыць Сяргей Васільевіч.
Сёння ў ягоным падпарадкаванні 23 механізатары. Сярод іх начальнік мехатрада з задавальненнем вылучае трактарыстаў-машыністаў Рамана Панядзільніка, Сяргея Філіпука, Віктара Асташэўскага, Івана Жука, Аляксандра Карпука, чыю надзейную працу і іншым не заганна прывесці ў прыклад.
Напрыканцы абодва суразмоўцы не прамінулі крыху расказаць і пра свае сем’і. Прыемна, што ў іх прапісаліся лад і ўзаемаразуменне, аздобленыя павагай і каханнем. Павел Іванавіч з удзячнасцю прыгадаў жонку Антаніну Яўгенаўну, якая многія гады выкладала саль-
феджыа ў музычнай школе. Дзеці, хоць і жывуць цяпер у сталіцы, пэўным чынам паўтарылі бацькоўскія дарогі. Андрэй, захоплены інтарэсам да механізмаў і тэхнікі, цяпер працуе вадзіцелем, Алена настаўнічае ў адной з мінскіх школ, займаючыся з дзецьмі музыкай і танцамі.
У Сяргея Васільевіча сям’я, вядома, значна маладзейшая. Разам з жонкай Ірынай ён гадуе дачок Валерыю і Яўгенію, якія вучацца ў 10-м і 4-м класах жабінкаўскай
СШ № 1. Дзяўчынкі паспяхова зай-маюцца на ўроках, а ў вольную хвіліну захапляюцца танцамі.
У Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці родныя з вялікай радасцю будуць віншаваць сваіх мужоў і бацькоў, чыя шматгадовая праца знайшла належнае прызнанне, з узнагароджаннем граматамі Жабінкаўскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў.
На здымку: Павел ПРЫБЫШ і Сяргей ЧАРНАК сёлета атрымалі ўзнагароды раённага ўзроўню.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Анатоль БЕНЗЯРУК. Фота аўтара. У біяграфіях Паўла Прыбыша і Сяргея Чарнака можна адшукаць нямала агульных момантаў. Абодва маюць вытокі на палескай зямлі, якую...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика