Плён увішнай працы. 21.by

Плён увішнай працы

19.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У ТРЭЦЮЮ нядзелю лістапада ў нашай краіне адзначаецца Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. Гэта прафесійнае свята людзей, якія штодзень клапоцяцца пра тое, каб на нашым стале былі хлеб, малако, мяса, іншыя прадукты харчавання. У кожнай гаспадарцы ёсць адказныя, дысцыплінаваныя працаўнікі, якія заслугоўваюць самых шчырых слоў падзякі за руплівасць, за бездакорнае выкананне службовых абавязкаў. Напярэдадні свята старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна СІВІЦКАЯ расказала:

— Хачу пачаць з таго, што райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу аб’ядноўвае 18 пярвічных прафсаюзных арганізацый, у тым ліку 12-ці сельгаспрадпрыемстваў. Членамі прафсаюза з’яўляецца 2271 чалавек. Аграпрамысловы комплекс Мядзельшчыны — найважнейшая сфера эканамічнага жыцця раёна. Штодзённая напружаная праца як простых работнікаў сельскай нівы, перапрацоўчых і абслугоўваючых арганізацый, фермераў, так і спецыялістаў, кіраўнікоў, ветэранаў сельскагаспадарчай вытворчасці з’яўляецца гарантам харчовай бяспекі рэгіёну. І людзі, якія працуюць у сельскай гаспадарцы, заслугоўваюць нашай з вамі пашаны, глыбокай павагі і бязмежнай удзячнасці за сваю высакародную справу. Таму адным з накірункаў дзейнасці райкама прафсаюза з’яўляецца ўшанаванне перадавікоў вытворчасці.
Напрыканцы мінулага і ў пачатку бягучага года праходзіла акцыя «Наш жывёлавод». Мы наведалі літаральна кожную гаспадарку. Па рэкамендацыі адміністрацыі і прафкамаў ушанавалі лепшых з лепшых працаўнікоў ферм, якія дабіліся найвышэйшых паказчыкаў у рабоце. Усяго адзначылі 50 чалавек. Назваць усіх іх немагчыма, але варта сказаць, што найбольш вынікова працуюць аператары машыннага даення кароў ААТ «Сваткі», ПСГ «Дзягілі», НП «Нарачанскі». Менавіта яны з’яўляюцца лідарамі па вытворчасці малака. Дзякуй ім за руплівасць.
У час веснавой пасяўной кампаніі многія механізатары працавалі, як кажуць, ад світання да змяркання. Яны імкнуліся пасеяць сельскагаспадарчыя культуры ў лепшыя агратэхнічныя тэрміны. Таму райкам прафсаюза ўшанаваў хлебаробаў, якія вызначаліся найбольшай руплівасцю. Сярод іх механізатары ААТ «Мядзельскае аграпрамэнерга» Алег Папок і Васіль Лісіцкі, «Мядзелаграсэрвіс» — Сяргей Крывенькі, «Свір-агра» — Міхаіл Баркун, «Зані» — Вячаслаў Лісіцкі, «Пруднікі-Агра» — Аляксей Камянецкі, «Занарачанскі» — Іван Байко, «Будслаўскае» — Дзяніс Аксючыц, «Сваткі» — Пётр Скурко.
Пахвалы і падзякі заслугоўваюць многія механізатары, якія завіхаліся на сенажацях. Гэта дзякуючы іх намаганням грамадскі статак забяспечаны на стойлавы перыяд якаснымі кармамі.
Прыемна адзначыць, што ў многіх гаспадарках Мядзельшчыны працуюць сем’ямі, у якіх любоў да зямлі-карміцелькі перадаецца ад дзядоў да бацькоў, ад бацькоў да сыноў і дачок. Адна з такіх сямейных дынастый — у ААТ «Занарачанскі». Іван Зянонавіч Сурвіла — механізатар. Яго жонка Наталля Мікалаеўна ўзначальвае калектыў жывёлаводаў малочнатаварнай фермы «Жалезнікі». Іх сын Іван, як і бацька, завіхаецца механізатарам, дачка Аліна працуе на пасадзе загадчыцы вытворчасці каўбаснага цэха таварыства, нявестка Ірына таксама мае дачыненне да гэтай гаспадаркі: працавала заатэхнікам-селекцыянерам, а зараз яна дома, дзе даглядае дачушку Дашу і сыночка Ільюшу, якому хутка споўніцца два годзікі. Менавіта гэту сям’ю ўшаноўвалі мы, а крыху пазней — на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2018» абкам прафсаюза работнікаў АПК.
Настала пара ўбіраць вырашчаны ўраджай — зноў-такі нашы шчырыя працаўнікі з раніцы да позняга вечара завіхаліся на хлебнай ніве. Не лічыліся з асабістым часам камбайнеры і іх памочнікі, вадзіцелі аўтамабіляў і механізатары, якія былі заняты на адвозцы збожжа, машыністы сушыльных комплексаў, аграномы, брыгадзіры. Дзякуй усім за плённую працу. У час жніва толькі райкам прафсаюза ўручыў пісьмы-падзякі і каштоўныя падарункі 28 чалавекам. Акрамя гэтага, многія былі ўшанаваны рэспубліканскім і абласным камітэтамі прафсаюза работнікаў АПК, рэспубліканскім і абласным камітэтамі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Словам, чалавек працы заўсёды ў цэнтры ўвагі прафсаюза і яго старанне заўжды заахвочваецца.
Напярэдадні свята пісьмы-падзякі прафсаюза работнікаў АПК атрымалі загадчыца склада УП «Ілаўскае» Тамара Будзько і вадзіцель Нарачанскага ўчастка Маладзечанскага малочнага камбіната Андрэй Аўрэйцавіч, а райкам прафсаюза ўшанаваў вадзіцеля СК “Брусы” Аляксандра Калбуна.
Мы рэгулярна праводзім маніторынгі па пытаннях забеспячэння людзей спецадзеннем, арганізацыі харчавання. Што датычыць спецвопраткі, то з разуменнем да гэтага пытання адносіцца дырэкцыя ТАА «Нарачанская Ніва 2004», дзе сёлета набыта 50 камплектаў адзення, ААТ «Сваткі» — 41 камплект. На ўзроўні было арганізавана харчаванне людзей у час масавых сельскагаспадарчых кампаній у АСП «Вузлянка» (повары Тамара Вярцінская і Наталля Нямковіч), ААТ «Зані» (Ала Канапліцкая), ПСГ «Дзягілі» (Зоя Шыкавец), ААТ «Занарачанскі» (адказная за харчаванне Ніна Лапко), «Будслаўскае» (загадчыца вытворчасці Ганна Аксючыц, повар Тамара Палачанская) і іншых сельгаставарыствах.
Безумоўна, аднаму райкаму прафсаюза было б вельмі складана і практычна немагчыма вынікова працаваць без актыўных памочнікаў, якімі з’яўляюцца старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый. Пачынаючым прафсаюзным актывістам ёсць чаму павучыцца ў Ганны Васілевіч, якая ўзначальвае прафкам ААТ «Мядзельскае аграпрамэнерга», Алены Хіхіч з ААТ «Сваткі». Не пазычаць вопыту і навыкаў прафсаюзным лідарам з ТАА «Нарачанская Ніва 2004» Іосіфу Жалубоўскаму, ААТ «Будслаўскае» Галіне Халецкай, «Занарачанскі» Таццяне Шабан, Нарачанскага ўчастка Маладзечанскага малочнага камбіната Наталлі Субач, СК «Брусы» Святлане Тачыцкай. Гэта сапраўдны прафсаюзны актыў аграпрамысловага комплексу Мядзельшчыны.
Карыстаючыся выпадкам, хачу павіншаваць усіх вас, паважаныя працаўнікі палёў і фермаў, спецыялісты і нашы ветэраны сельгасвытворчасці і перапрацоўчай галіны, з прафесійным святам! Дзякуй за добрасумленныя адносіны да даручанай справы, руплівасць. Нізкі паклон вам за любоў да роднай зямлі.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, невычэрпнага прафесійнага натхнення, новых творчых дасягненняў і плённай працы, душэўнай раўнавагі, сілы і энергіі ў пераадольванні жыццёвых выпрабаванняў, якія часам падносяць лёс і прырода.

Запісаў Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ТРЭЦЮЮ нядзелю лістапада ў нашай краіне адзначаецца Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. Гэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика