Разное. 21.by

19.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Завяліся ў цягніках “вагонныя”…

Пра ўважлівасць ды асцярожнасць ужо, здаецца, столькі гаворана-перагаворана. Бо злодзеі, нячыстыя на абедзве рукі, могуць з’явіцца дзе заўгодна. А потым хоць енч, хоць плач — і грошы знікаюць, і маёмасць губляецца, дый настрой псуецца…
Кожны, як чыгункаю рухаецца, мо не раз пачуе просьбу-папярэджанне: “Беражыце свае рэчы, не пакідайце іх без нагляду!” Аднак у адно вуха, бывае, уляціць, ды ў галаве чамусьці не затрымаецца…
Прыкладна так адбылося з Вольгай Л. Рухалася яна цягніком эканом-класа Баранавічы — Брэст. Ды эканоміі не атрымалася, паколькі пакінула без нагляду свой мабільны тэлефон. А злодзею тое і трэба. Як заўважыў дарагую рэч, на якую гаспадыня не звяртае ўвагі, адразу ж — хваць! І знік “вагонны” ў невядомым накірунку, не пакінуўшы ні імя, ні адраса. Хто цяпер той “мабілай” карыстаецца, пакуль невядома. А Вольга, апамятаўшыся, палічыла страты, што склалі зусім не малую суму — 350 рублёў.
А вось Сяргею С. значна больш пашчасціла. Ехаў ён цягніком Мінск — Брэст ды пакінуў без нагляду куртку. І тут іншы “вагонны” хацеў пашчыраваць, але ж папаўся. Цяпер давядзецца яму перад законам адказ трымаць паводле часткі 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

…а на пероне вас чакае хто? “Перонны”!

Здаецца, да месца прызначэння даехалі. Можна ўжо і расслабіцца? Ні ў якім разе, калі побач гойсае “перонны”, або дакладней “перонная”.
Як было ў выпадку з Дзянісам Ч. Ён забыўся на лавачцы каля перона на станцыі Жабінка свой планшэт з гордай назваю “Прэстыж” ды яшчэ ў камплекце з зарадным прыстасаваннем. А каб злодзею было зручней, яшчэ й два чахлы да планшэта і сумку пакінуў. Як кажуць: бяры — не хачу. Грамадзянка Ганна П. не адмовілася ад шчодрай “прапановы” — захацела, узяла. Такім чынам жанчына “ўзняла” з лаўкі не проста “прэстыжную” рэч, а тую самую частку 1 артыкула 205 КК, па якой давядзецца адказваць ужо на лаве падсудных…

Зноў трымер на чужым пакосе косіць

У адным з сёлетніх выпускаў “Крымінальнай хронікі” мы ўжо згадвалі, як невядомая асоба прыбрала да рук чужы бензінавы трымер, а потым знікла, быццам прывід у ранішнім тумане. Цяпер загучала новая справа на той жа ноце. Зноў у цэнтры ўвагі праваахоўнікаў зніклы трымер.
Зручнае прыстасаванне, якое выдатна замяняе дзедаўскія косы, зараз маецца ў многіх прыватных гаспадарках. Быў трымер да канца кастрычніка і ў Ма-
рыі К. Пакуль у яе пабудову, размешчаную на тэрыторыі прысядзібнага ўчастка ў Сенькавічах, не завітаў нечаканы госць. Вынік для гаспадыні несуцяшальны: ужо і яе бензінавая каса (коштам у 300 рублёў) на чужым пакосе сена косіць. Злодзей пры гэтым не задаволіўся адным трымерам, прыхапіў яшчэ і 9 літраў апырсквальніка на агульную суму ў 30 рублёў, чым нанёс шкоду Уладзіміру Ш.
Юрый ЮРКЕВІЧ, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь;
Андрэй ЛАГОТА, начальнік Жабінкаўскага РАУС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Завяліся ў цягніках “вагонныя”… Пра ўважлівасць ды асцярожнасць ужо, здаецца, столькі гаворана-перагаворана. Бо злодзеі, нячыстыя на абедзве рукі, могуць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика