Ученица Ушачской школы Лиза Кулак стала лучшей на областном конкурсе научных биолого-экологических работ. 21.by

Ученица Ушачской школы Лиза Кулак стала лучшей на областном конкурсе научных биолого-экологических работ

12.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Знакавая ўзнагарода з’явілася ў скарбонцы вучаніцы 11 класа Ушацкай школы Лізаветы Кулак. У конкурсе навуковых біёлага-экалагічных работ, што праходзіў у рамках XXIII абласной канферэнцыі, наша юная зямлячка атрымала дыплом І ступені.

У секцыі “Вада і водныя экасістэмы” дзяўчына прадставіла даследаванне на тэму “Вызначэнне трафічнага стану вады ў рацэ Ушача ў межах населенага пункта г.п.Ушачы”. Работа над ім доўжылася на працягу двух гадоў. А вынікі даследавання абмеркаваны ў школе за круглым сталом з удзелам начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Міхаіла Аляксандравіча Шука.

– Удзел у конкурсе быў вельмі карысным і цікавым вопытам для мяне. Усё ўбачанае на канферэнцыі зарадзіла жаданнем займацца навукай яшчэ глыбей, – прызнаецца Ліза. – Тым больш што ў нашай школе ў мяне шмат аднадумцаў: гэта мае аднакласнікі, з якімі вывучаем хімію і біялогію на павышаным узроўні, і, канечне, настаўнікі. Хачу выказаць словы ўдзячнасці Алене Васільеўне Марозавай і Вользе Анатольеўне Жыткай, якія прыцягнулі мяне да даследчай дзейнасці і аказвалі годную падтрымку падчас напісання работы.

Т.КРАХОТКА, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ушацкай СШ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Знакавая ўзнагарода з’явілася ў скарбонцы вучаніцы 11 класа Ушацкай школы Лізаветы Кулак. У конкурсе навуковых біёлага-экалагічных работ, што праходзіў у рамках...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика