Кожны дзень, як зімовы цуд. 21.by

Кожны дзень, як зімовы цуд

16.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алеся ДАБРАВЕСТ.

З 26 снежня па 4 студзеня на базе Ракітніцкай сярэдняй школы быў арганізаваны зімовы аздараўленчы лагер для сарака навучэнцаў пачатковых класаў. Весела і цікава было хлопчыкам і дзяўчынкам падчас лагернай змены. Яны займаліся спортам і гулялі ў снежкі разам з Віктарам Цікумсам, вадзілі карагоды і танцавалі ля навагодняй ёлкі са старшым выхавальнікам Таццянай Лютыч. Наведалі і раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, дзе навучыліся рабіць калядныя сувеніры. На занятках аб’яднання па інтарэсах “Школьнае лясніцтва” вучні ўдзельнічалі ў конкурсе юных эрудытаў “Цуды роднага краю”, прысвечанага Году малой радзімы. Не забыліся выхаванцы паўтарыць і правілы бяспекі і паказалі іх веданне ў малюнках “Бяспечная зіма”. Закрыццё лагернай змены хлопчыкі і дзяўчынкі святкавалі на дыскатэцы “Навагодні маскарад”. Дні ў лагеры праляцелі хутка і былі сапраўдным святам для школьнікаў у перыяд зімовых канікул.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алеся ДАБРАВЕСТ. З 26 снежня па 4 студзеня на базе Ракітніцкай сярэдняй школы быў арганізаваны зімовы аздараўленчы лагер для сарака навучэнцаў пачатковых класаў....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика