За 2018 год сотрудники Шумилинского отдела МЧС более 600 раз выезжали на разные происшествия. 21.by

За 2018 год сотрудники Шумилинского отдела МЧС более 600 раз выезжали на разные происшествия

17.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У час зімовых канікулаў Станіслаў Гоманаў пабываў на экскурсіі ў РАНС, бліжэй пазнаёміўся з месцам сваёй будучай службы. Станіслаў яшчэ раз пераканаўся ў тым, што выбраў для сябе лепшую ў свеце прафесію.

Выехаць на дапамогу ў любую хвіліну


Сёння ў структуры МНС функцыянуюць 17 спецыяльных службаў, у тым ліку пажаратушэння і аварыйна-ратавальных работ, хімічнай і радыяцыйнай бяспекі, інжынерных работ, вадалазная, медыцынская, выбуховатэхнічная і іншыя. Такім чынам у краіне сфарміравана цэласная сістэма папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.
Кожны ведае, што, набраўшы “101” ці “112”, можна разлічваць на неадкладную дапамогу ў любой надзвычайнай сітуацыі. Усяго за мінулы год у раёне адбылося 29 пажараў, у агні загінулі тры чалавекі. Знішчана 11 і пашкоджана 9 будынкаў, знішчаны 2 адзінкі тэхнікі. Супрацоўнікамі аддзела выратаваны на пажарах адзін чалавек, 42 будынкі і 6 адзінак тэхнікі.
– Сёння ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях праходзяць службу 50 супрацоўнікаў, – расказвае намеснік начальніка РАНС Дзмітрый Красоўскі. – У распараджэнні  ратавальнікаў – 10 адзінак тэхнікі, 4 з якіх знаходзяцца ў пастаяннай баявой гатоўнасці.
Дзмітрый Красоўскі расказаў, што за мінулы год супрацоўнікі аддзела больш за 600 разоў выязджалі на розныя здарэнні, а таксама да месцаў вучэнняў і правядзення масавых мерапрыемстваў. Вядома, асноўная іх работа – барацьба з пажарамі, але звяртаюцца ў РАНС і за іншай дапамогай, напрыклад, справіцца з падтапленнем дома ў павадак ці выцягнуць аўтамабіль са снежнай намеці.
Шмат год на варце бяспекі людзей стаяць такія вопытныя супрацоўнікі РАНС, як начальнік ПАРП №11 В. Баганаў, вадзіцелі І. Бяззубенка, М. Дземідзенка, С. Лукша, А. Слімянёў, М. Дзяцел, камандзіры аддзялення А. Ананьеў, В. Ганушчанка, дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання А. Шамшура. Асаблівыя словы ўдзячнасці і павагі  ветэранам – членам раённага аддзялення БГА “Ратавальнік”.
Д. Красоўскі звярнуў увагу на тое, што ў РАНС заўжды прымуць на службу адказных, вынослівых, працаздольных маладых людзей. Падрыхтоўку спецыялістаў для органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях у Беларусі здзяйсняе Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Беларусі. Ёсць і свой аналаг Сувораўскага вучылішча – Спецыялізаваны ліцэй пры універсітэце. У мінулым годзе ў ліцэй паступілі два хлопцы з Шуміліна – Уладзіслаў Паўловіч і Станіслаў Гоманаў. Дарэчы, паступаць у ліцэй хлопцы могуць пасля 6-га класа.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №6 ад 18.01.2019 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У час зімовых канікулаў Станіслаў Гоманаў пабываў на экскурсіі ў РАНС, бліжэй пазнаёміўся з месцам сваёй будучай службы. Станіслаў яшчэ раз пераканаўся ў тым, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика