Грамадства мае патрэбу ў жаночай мудрасці. 21.by

Грамадства мае патрэбу ў жаночай мудрасці

18.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.

У нашым райцэнтры адбылася шостая справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын, на якой былі падведзены вынікі дзейнасці грамадскага аб’яднання на працягу апошніх двух з паловай гадоў, вызначаны планы на будучае, разгледжана работа рэвізійнай камісіі, абраны кіруючыя органы на новы тэрмін.

У канферэнцыі паўдзельнічала старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын Валянціна Пух. Яна расказала пра дзейнасць грамадскага аб’яднання, у якім першараднае значэнне надаецца папулярызацыі сямейных каштоўнасцяў і рашэнню актуальных пытанняў у сферы абароны сям’і і дзяцей. Так, напрыклад, з ініцыятывы жаночай арганізацыі за кошт спонсарскай дапамогі адрамантавана летняя веранда ў дзіцячым садзе № 10 Брэста, дзе выхоўваюцца дзве групы дзяцей з парушэннямі апорна-рухальнага апарата.
Былі пералічаны і тэматычныя мерапрыемствы, якія право-дзяцца ў рэгіёне з падтрымкай БСЖ: “Жанчына года”, “Моцная сям’я — моцная дзяржава”, “Лепшая шматдзетная сям’я”, “Тата-парад”, прымеркаваны да Міжнароднага дня бацькі, і іншыя.
Валянціна Мікалаеўна адзначыла, што ў структуру Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын уваходзяць 16 раённых, тры гарадскія і 698 пярвічных. Агульная колькасць сябровак БСЖ на Брэстчыне — больш за 25 з паловай тысяч чалавек.
— Асноўныя накірункі дзейнасці Беларускага саюза жанчын, — падкрэсліла дакладчык, — гэта павышэнне жаночай ролі ў грамадскім, эканамічным, сацыяльным і культурным жыцці, забеспячэнне годнага становішча жанчыны ў грамадстве, ажыццяўленне дабрачыннай дзейнасці, захаванне і адраджэнне маральных і духоўных каштоўнасцяў, клопат пра здароўе жанчын і дзяцей. Працуючы ў гэтым накірунку, самым галоўным мы лічым удзел у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў адносінах да сям’і, дзяцей, аховы мацярынства і дзяцінства, паляпшэння становішча малазабяспечаных, шматдзетных, няпоўных, апякунскіх, нядобранадзейных сем’яў, тых, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды.
Жабінкаўская раённая арга-нізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, як адзначыла яе старшыня Ала Ануфрыюк, сёння аб’ядноўвае 28 пярвічак і налічвае ў сваіх шэрагах звыш 1300 чалавек. У параўнанні з 2016 годам значна папоўніліся пярвічныя арганізацыі Жабінкаўскай ЦРБ (старшыня жансавета Ніна Арлавец), камбікормавага завода (старшыня Тамара Чапрасава), Жабінкаўскай ЖКГ (старшыня Алена Ульчык), ААТ “Ракітніца” (старшыня Валерыя Чусава).
Ала Сцяпанаўна падкрэсліла, што цяпер у жабінкаўскім дэпутацкім корпусе з 27 дэпутатаў раённага Савета 8 жанчын (30 %) — на тры больш, чым у скліканні 2014 года. Раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын прымае актыўны ўдзел у выбарных кампаніях розных узроўняў. Яе прадстаўніцы працавалі ў якасці старшыняў участковых выбарчых камісій, былі назіральнікамі на ўчастках для галасавання.
Адным з накірункаў работы раённай арганізацыі, з’яўляецца ажыццяўленне дабрачыннай дзейнасці. З дапамогай кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый былі набыты навагоднія падарункі для дзяцей з нядбалых сем’яў, дзяцей-інвалідаў, сірот і пакінутых без апекі бацькоў. Увогуле, рэалізацыя шматлікіх вызначаных планаў не была б паспяховай без дапамогі і ўзаемадзеяння з органамі дзяржаўнай улады (раённым Саветам дэпутатаў, райвыканкамам, сельвыканкамамі), грамадскімі арганізацыямі: раённым аб’яднаннем прафсаюзаў, РК ГА “БРСМ”, арганізацыяй Чырвонага Крыжа і ветэранскай.
Практычна ўсе мерапрыемствы раённай суполкі Беларускага саюза жанчын праводзяцца сумесна з Жабінкаўскім аддзяленнем Беларускага фонду міру, у тым ліку акцыя “Дзіця міру”.
У апошнія гады ў рамках Тыдня маці з ініцыятывы саюза жанчын арганізоўваўся шэраг мерапрыемстваў. Традыцыйнай таксама стала акцыя “Павінны нараджацца дзеці”, ініцыяваная загсам. Да Дня маці ва ўрачыстай абстаноўцы з удзелам кіраўніцтва раёна ўручаюцца ордэны Маці і пасведчанні шматдзетным сем’ям.
Як вядома, дабрабыт дзяржавы пачынаецца з дабрабыту кожнай сям’і, таму асаблівая ўвага надаецца павышэнню яе статусу і ролі ў грамадстве і выхаванні дзяцей. На мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня сям’і, Дня горада, ушаноўваюцца шматдзетныя, апякунскія сем’і, пары, якія адзначаюць залатыя і сярэбраныя юбілеі сумеснага жыцця.
— Грамадства мае патрэбу ў жаночай мудрасці, цярпенні, дабрыні, —
адзначыла Ала Сцяпанаўна. — Удзельнічаючы ў жаночым руху, мы не толькі рэалізоўваем свае веды, магчымасці, вопыт, але і дапамагаем акаляючаму нас свету стаць больш добрым і светлым, прыўносім у яго разу-
менне, спагадлівасць, спачуванне, цяпло і прыгажосць. Менавіта мы, жанчыны, сваёй мэтанакіраванасцю, энергіяй, аптымізмам падтрымліваем у грамадстве надзею на лепшае і імкненне яшчэ больш актыўна працаваць у імя добрых зменаў.
Канферэнцыя прызнала работу праўлення Жабінкаўскай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын за справаздачны перыяд здавальняючай. Разам з тым актуальнымі застаюцца пытанні прыцягнення да дзейнасці большай колькасці моладзі, здольнай прасоўваць ідэі жаночага руху. У зоне павышанай увагі застаюцца пытанні працаўладкавання жанчын, развіццё жаночага прадпрымальніцтва.
Пастановай канферэнцыі вызначаны задачы на будучае, галоўная з якіх: актывізаваць работу па садзейнічанні рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў вобласці дасягнення мэт устойлівага развіцця праз актыўны ўдзел жанчын у кіраванні дзяржавай, садзейнічанне жанчынам у забеспячэнні годнай працы, паляпшэнне іх дабрабыту і здароўя, атрыманне якаснай адукацыі, забеспячэнне здаровага ладу жыцця. Плануецца шчыльна ўзаемадзейнічаць з жанчынамі-дэпутатамі ўсіх узроўняў і прадоўжыць шэфства над домам сямейнага тыпу ў Жабінцы.
Пасля абмеркавання ўзнятых пытанняў былі разгледжаны і арганізацыйныя моманты — абрана праўленне раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын у колькасці 11 чалавек. Новай старшынёй райарганізацыі стала галоўны спецыяліст аддзела загса Марыя Сянішына, яе намеснікамі абраны намеснік старшыні райвыканкама, экс-старшыня раённай арганізацыі БСЖ Ала Ануфрыюк і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ніна Калыбская.
Завяршылася канферэнцыя прыемным момантам: уручэннем грамат членам раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” за актыўную плённую дзейнасць. Імі ўзнагароджаны дырэктар Жабінкаўскага ТЦСАН Раіса Мышкавец, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Галіна Бурко, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ніна Калыбская, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Жабінкаўскага камбікормавага завода Тамара Чапрасава і старшая медсястра паліклінікі Тамара Рынчук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК. У нашым райцэнтры адбылася шостая справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын, на якой былі падведзены...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика