На свята Божага Нараджэння. 21.by

На свята Божага Нараджэння

22.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


«Хрыстос прыходзіць у кожны дом!» — пад такой назвай у раённым Цэнтры культуры прайшло свята для выхаванцаў нядзельнай школы прыхода храма Святой Жываначальнай Тройцы Мядзела. Яно прысвячалася святу Божага Нараджэння.
Дзеці расказвалі вершы, выконвалі песні, удзельнічалі ў гульнях. Малодшая група школы паказала пацешную сцэнку. На свята запрасілі не толькі выхаванцаў нядзельнай школы, але і іх бацькоў, бабуль і прыхаджан храма. Са словамі віншаванняў выступіў настаяцель храма протаіерэй Ігар Шалуха і ўручыў кожнаму з выхаванцаў падарункі, якія былі сабраныя на ахвяраванні вернікаў. Свята атрымалася на славу, усе засталіся вельмі задаволеныя.
Дарэчы, у гэтым годзе ўпершыню вакальная група нядзельнай школы выканала калядныя спевы падчас начной Літургіі ў храме.

А. Малько.
Кіраўнік нядзельнай школы.
На здымку: удзельнікі свята з айцом Ігарам.
Фота Аляксандра Высоцкага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Хрыстос прыходзіць у кожны дом!» — пад такой назвай у раённым Цэнтры культуры прайшло свята для выхаванцаў нядзельнай школы прыхода храма Святой Жываначальнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика