Напярэдадні 30-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана ў сярэдняй школе №5 г. Навагрудка прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай падзеі. 21.by

Напярэдадні 30-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана ў сярэдняй школе №5 г. Навагрудка прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай падзеі

20.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кабул, Кандагар, Джэлалабад… Гэтыя гарачыя кропкі Афганістана ў 80-ыя гады мінулага стагоддзя хвалявалі ўсіх савецкіх людзей. Вечарамі перад тэлевізарам ў кожнай сям’і з заміраннем сэрца глядзелі рэпартажы з далёкага Афганістана. Некаторыя факты афганскай вайны не раскрываліся, трымаліся ў сакрэце. Аднак, калі пачалі прывозіць загінулых салдат “Чорныя цюльпаны”, стала зразумела: сітуацыя крытычная і складаная.

Ішлі ў армю маладыя і моцныя юнакі, і ніхто ў той час не мог падумаць, што, магчыма, некаторыя з іх у апошні раз бачаць сваіх родных, блізкіх, каханых. Зусім яшчэ юным хлапчукам давалося прайсці праз пекла і кроў, пабачыць здраду і сяброўства, безвыходнасць і гераізм.

Вайна ў Афганістане кранула сваім чорным крылом і Навагрудчыну.  Шэсць юнакоў не вярнуліся жывымі дадому: Віктар Пацалуёнак, Алег Бабко, Іван Пісарук, Іван Радзько, Мікалай Шуляк, Міхаіл Масціцкі.

…Напярэдадні 30-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана ў сярэдняй школе №5 Навагрудка прайшлі адпаведныя мерапрыемствы. Вучні 7-9 класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “З полымя Афганістана”. Лепшыя работы навучэнцаў былі прадстаўлены на выстаўцы. На конкурсе чытальнікаў “Не пакідае гэты боль” вучні пранікнёна,чыталі вершы не толькі вядомых аўтараў, але і тых, хто непасрэдна трапіў у пекла афганскай вайны: Віктара Куцэнкі, Віктара Верстакова, Тамары Архіпавай, Ігара Марозава.

IMG_20190214_133232_HDR
IMG_20190214_133241_HDR
IMG_20190214_134002_HDR

Завяршыла дні Памяці літаратурна-музычная кампазіцыя “Афганістан баліць у маёй душы”. Са сцэны ў выкананні вучняў гучалі патрыятычныя песні і вершы. Але асаблівымі гасцямі на мерапрыемстве былі воіны-інтэрнацыяналісты Чужаземец Міхаіл Уладзіміравіч і Радзюк Сяргей Паўлавіч.  Былыя кадравыя афіцэры расказалі навучэнцам асабістыя гісторыі далёкай афганскай вайны. Безумоўна, цяжка ўспамінаць і расказваць аб тых страшных падзеях. Але паміж гасцямі і навучэнцамі атрымалася вельмі пазітыўная размова, якая нікога не пакінула раўнадушным. Здавалася, сённяшнія хлапчукі раптам пасталелі, а госці на імгненне вярнуліся ў сваю маладосць.

Мерапрыемствы завяршыліся, але ў памяці, як рэха, гучалі словы:

Гэтыя людзі згараюць

Імгненна, як зоркі,

Але вякамі свеціць

Нашчадкам іх свет.

IMG_20190214_143838_HDR

 

 

 

Валерый Капацэвіч, настаўнік сярэдняй школы №5 г. Навагрудка

 

Стоит почитать:

У гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў вучні сярэдняй школы №5 г. Навагрудка змагаліся ў спаборніцтвах па сілавых практыкаваннях

Пад назвай «Афганистан. Нет права на забвение…» прайшоў урок мужнасці ў 10 класе Валеўскай школы

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кабул, Кандагар, Джэлалабад… Гэтыя гарачыя кропкі Афганістана ў 80-ыя гады мінулага стагоддзя хвалявалі ўсіх савецкіх людзей. Вечарамі перад тэлевізарам ў кожнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика