Взрыв бытового газа, снежные заносы и пожар на котельной. Во время внезапных учений в Ушачском районе условия были максимально приближены к реальным. 21.by

Взрыв бытового газа, снежные заносы и пожар на котельной. Во время внезапных учений в Ушачском районе условия были максимально приближены к реальным

20.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Інтэнсіўны снегапад, мяцеліца, рэзкае паніжэнне тэмпературы сталі прычынай дарожна-транспартнага здарэння з удзелам 12 аўтамабіляў на адным з самых ажыўленых перакрыжаванняў раёна ў Сарочыне. Пры гэтым адбыўся затор з больш чым ста машын. Не абышлося і без пацярпелых – траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі некалькі чалавек.

На шчасце, прыгаданая навіна стала часткай спецыяльных вучэнняў, праведзеных з 12 па 14 лютага на Віцебшчыне па даручэнні старшыні аблвыканкама. У ходзе іх адпрацаваны дзеянні органаў кіравання і службаў на выпадак неспрыяльных умоў надвор’я, тэхнагенных аварый, надзвычайных сітуацый на аб’ектах жыццезабеспячэння насельніцтва ў шасці раёнах вобласці, у тым ліку і Ушацкім.


Умовы былі настолькі набліжаны да рэальных, што часам здавалася, што адбываецца гэта сапраўды. Прадпрыемствы і арганізацыі, якія ўдзельнічалі ў ліквідацыі ўмоўных сітуацый, загадзя не ведалі ні пра вучэнні, ні тым больш пра іх месца.
Так, сігнал з Сарочына паступіў у аддзел унутраных спраў, адкуль паведамленне было перададзена ў адпаведныя службы. Першымі на месца прыбылі супрацоўнікі ДАІ і выратавальнікі, а ўслед за імі і медыкі. Адзін з пацярпелых аказаўся заблакіраваным у аўто, сітуацыя ўскладнілася яшчэ і тым, што ён атрымаў сур’ёзную траўму пазваночніка. Супрацоўнікам райаддзела па надзвычайных сітуацыях давялося пускаць у ход сваё спецыяльнае гідраўлічнае абсталяванне, а медыкам – праявіць майстэрства пры аказанні дапамогі ў такім няпростым выпадку. Прычым, ролю пацярпелага ўзяў на сябе адзін з правяраючых.
Дарожныя арганізацыі раёна “падцягнулі” сваю тэхніку для расчысткі снегу, участак г.п.Ушачы філіяла АТП №6 г.Наваполацк прыгнаў аўтобус, а райспажыўтаварыства гатова было забяспечыць прадуктамі і таварамі першай неабходнасці. Ну а для дастаўкі іх усім нявольным удзельнікам снежнага палону нават задзейнічалі снегаход, што маецца ў арсенале сектара спорту і турызму.
Не выпускаў тэлефон з рук намеснік старшыні райвыканкама А.В.Галяковіч, які кіраваў сітуацыяй на месцы, менавіта на яго, як на старшыню камісіі па надзвычайных сітуацыях, у першую чаргу кладзецца кіраванне работамі ў падобных выпадках. “Для нас першы дзень года пачаўся з надзвычайнага здарэння, калі тэрмінова спатрэбілася дапамога расійскім турыстам, якія трапілі ў ДТЗ на тэрыторыі раёна, усе службы спрацавалі тады аператыўна і зладжана”, – прыгадаў Андрэй Вітальевіч.


Сціскалася сэрца ўшачан ад гулу шматлікіх сірэн і ў гарпасёлку. Людзі не тое што занепакоена выглядвалі з акон кватэр і кабінетаў апоўдні, а і нават выскоквалі без верхняга адзення на вуліцу, каб даведацца, што ж адбылося. Другое здарэнне раптоўнай праверкі аказалася не менш маштабным: на трэцім паверсе дома нумар 19 па Фрунзе адбыўся выбух бытавога газу, 12 чалавек атрымалі траўмы, а пяцёра аказаліся пад заваламі.
Газавікі пры дапамозе спецабсталявання вызначаюць узровень загазаванасці, энергетыкі адключаюць падачу электраэнергіі, медыкі гатовы прыняць пацярпелых, камунальнікі і будаўнікі падганяюць тэхніку для аператыўнага разбору завалаў, супрацоўнікі міліцыі ачапляюць небяспечнае месца. “Калі б не карэспандэнт з фотаапаратам у самым эпіцэнтры, дык падумала б, што сапраўды нешта надзвычайнае, тады б як у фільмах і псіхолаг бы не перашкодзіў!” – казала адна жыхарка прыгаданага дома. Зрэшты, на месца аператыўна быў выкліканы прадстаўнік і гэтай прафесіі з ТЦСАН.
Заключным акордам вывучэння гатоўнасці ўшацкага звяна сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый стала задымленне трансфарматарнай падстанцыі на тэрыторыі цэнтральнай кацельні. Аб’ект па праве можна назваць стратэгічным, бо ў выпадку яго выхаду са строю без гарачай вады і цяпла можа застацца ўвесь гарпасёлак. Асноўны цяжар па ліквідацыі лёг на энергетыкаў, выратавальнікаў, газавікоў і камунальнікаў, якім і належыць аб’ект.
– Вынікі вучэнняў у раёнах яшчэ будуць аналізавацца, але па папярэдняй ацэнцы магу сказаць, што ва Ушачах справіліся на добрую адзнаку, змаглі задзейнічаць увесь патэнцыял у рэальным часе, паказалі сябе практычна на ўзроўні Полацкага раёна, дзе куды большыя магчымасці. Упэўнены, што ў выпадку сапраўднага здарэння справяцца з ім аператыўна, – адзначыў прадстаўнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС В.В.Кабачэўскі.
Вольга КАМАРКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Інтэнсіўны снегапад, мяцеліца, рэзкае паніжэнне тэмпературы сталі прычынай дарожна-транспартнага здарэння з удзелам 12 аўтамабіляў на адным з самых ажыўленых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика