Уладзімір Макей: «Родная мова павінна гучаць, на ёй павінны размаўляць». 21.by

Уладзімір Макей: «Родная мова павінна гучаць, на ёй павінны размаўляць»

21.02.2019 21:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Навіны Беларусі. Сёння, 21 лютага, адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, абвешчаны ЮНЕСКА 20 гадоў таму для захавання моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.


У сітуацыі беларуска-рускага дзяржаўнага двухмоўя ў нашай краіне роднае слова мае патрэбу ў асаблівай падтрымцы. Гэта асноўная мэта шматлікіх акцый, якія сёння праходзяць па ўсёй Беларусі.

Адна з іх – у Нацыянальнай бібліятэцы. Сёння тут прагучалі венгерская, італьянская, карэйская і яшчэ 25 моў. Акцыя аб’яднала амаль 30 дыпламатаў і членаў Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА. Удзельнікі свята зачыталі на родных мовах урыўкі канстытуцый сваіх краін. Тут была чутна гаворка дзяржаў, якія маюць сяброўскія адносіны з Беларуссю. Хтосьці прыйшоў з першакрыніцай, хтосьці з раздрукаваным тэкстам для сябе і калег, але ўсіх аб’яднала любоў да роднай мовы.




Уладзімір Макей, міністр замежных спраў Беларусі, старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА:
Родная мова павінна гучаць, на ёй павінны размаўляць усе, хто ліча, што наша краіна павінна развівацца. Таму і гэта мерапрыемства прысвечана развіццю нашай роднай мовы, без якой не можа існаваць і наш народ.

Адзначым, што мерапрыемства прайшло ў Нацыянальнай бібліятэцы нездарма. Менавіта яна лічыцца галоўнай захавальніцай кніжнай спадчыны нашай краіны.







 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навіны Беларусі. Сёння, 21 лютага, адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, абвешчаны ЮНЕСКА 20 гадоў таму для захавання моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика