Яніна Яўгеніўшаўна Рамановіч з вёскі Курылавічы адзначыла свой 90-ы год нараджэння. 21.by

Яніна Яўгеніўшаўна Рамановіч з вёскі Курылавічы адзначыла свой 90-ы год нараджэння

14.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_7815 (Копировать)Пра  тых,  хто  нарадзіўся  напрыканцы  20-х гадоў мінулага стагоддзя, часта кажуць, што яны з дзяцінства пераступілі адразу ў дарослае жыццё, бо нават дзецям, якія нарадзіліся перад  пачаткам вайны, разам з дарослымі давялося несці ўвесь цяжар ваеннага часу.

Як ніхто іншы гэта добра ведае Яніна Яўгеніўшаўна Рамановіч – вясковая працаўніца, маці 4 дзяцей, шчаслівая бауля дзевяці ўнукаў і трынаццаці праўнукаў – малодшаму мужчыне ў іх сям’і, Уладзіміру, нядаўна споўнілася 2 гады. Заснавальніца вялікай і дружнай сям’і ўмее цаніць усе складаемыя свайго звычайнага жаночага шчасця і за многае ўдзячная лёсу, хоць жыццё яе лёгкім ніколі і не было.

А ў мінулы аўторак, 5 сакавіка ў святочна ўпрыгожаным доме разам з дачкой Алінай і ўнучкай Наталляй Яніна Рамановіч сустракала гасцей, каб разам з усімі роднымі адзначыць адметную дату – свой 90-гадовы дзень нараджэння.

Нарадзілася і ўсё жыццё пражыла Яніна Яўгеніўшаўна у вёсцы Кусні, якая пасля аб’яднання дзвюх вёсак у адну была перайменавана ў Курылавічы (Станіславоўскі сельскі савет). Дзяцінства маленькай Яніны  ўвогуле не было лёгкім. Калі ёй споўнілася сем гадоў, заўчасна памёр бацька У хуткім часе не стала і маці, якую адабрала ад дзяўчынкі   Вялікая Айчынная вайна. Маленькую ўнучку выхоўвалі  дзядуля і бабуля, і пасля 5 класаў вучобы ў школе Яніна ўладкавалася на працу у мясцовае сельгаспрадпрыемства.

З асаблівым гонарам юбілярка ўспамінае гады, калі працавала ў калгасе “Шлях Леніна”, на тэрыторыі якога ўсё жыццё адпрацавала паляводам. У ліку лепшых працаўнікоў гэтай гаспадаркі быў і муж Яніны Яўгеніўшаўны , Міхаіл Георгіевіч Рамановіч – перадавы брыгадзір, які за гады сваёй працы атрымаў вялікую колькасць розных узнагарод.

Сама ж Яніна Рамановіч, пры ўсёй сваёй занятасці на працы, ўсё паспявала і дома: выхоўвала чатырох дзяцей, трымала вялікую гаспадарку, вязала і вышывала, вырошчвала шмат кветак, якімі захаплялася з самай маладосці.

-А якія смачныя булкі заўсёды атрымліваліся ў нашай бабулі на Вялікдзень, -успамінае ўнучка юбіляркі Наталля, якая расказала што самыя цёплыя ўспаміны яе дзяцінства звязаны менавіта з вёскай Курылавічы. — Кожную пятніцу, пасля заканчэння заняткаў у школе, я спяшалася на рэйсавы аўтобус, каб на выхадныя паехаць да бабулі ў вёску, куды ў гэты час з’язджаліся і многія іншыя ўнукі Яніны. Зараз я нават не разумею, як мы ўсе змяшчалісяў звычайным вясковым доме. У  бабулі заўсёды знаходзілаася месца для кожнага, яна выхавала не толькі дзяцей, але і практычна ўсіх сваіх унукаў. А ў 90-я гады, калі на паліцах магазінаў нічога не было, менавіта бабуля шыла і вязала нам надзвычай прыгожыя рэчы, і клапацілася пра ўсю сваю вялікую сям’ю.

У Яніны Яўгеніўшаўны  трое дарослых дзяцей. Дачка Аліна і сын Іван ужо на пенсіі, дачка Галіна працуе медыцынскай сястрой у Александроўскім доме-інтэрнаце. На жаль, заўчасна пайшоў з жыцця старэйшы сын юбіляркі Іосіф, і гэта страта на ўсё жыццё засталася ў сэрцы маці незагойнай ранай. Але ж жыццё працягваецца, і Яніна Яўгеніўшаўна адчувае сябе шчаслівым чалавекам, калі побач  усе родныя.

-Наша маці – вялікая працаўніца,- адзначае дачка юбіляркі Аліна.-Усё жыццё яна прысвяціла працы ў сельскай гаспадарцы, і я не памятаю, каб яна калі-небудзь сядзела без справы. Прыстойнымі людзьмі яна выхавала ўсіх сваіх і дзяцей і ўнукаў, з дзяцінства прывучыла нас да працы.Яна заўсёды была вельмі моцным чалавекам, прайшла праз усе жыццёвыя выпрабаванн і І зараз  нібы астравок свету аб’ядноўвае нас і збірае ўсіх разам. Усе мы вельмі любім нашу бабулечку, гнанарымся ёй і жадаем, каб яна жыла яшчэ доўга-доўга і адчувала сябе шчаслівым чалавекам. Бо шчасце сваёй сям’і ўсё жыццё яна стварала сама.

Спачатку было аднятае вайной сіроцкае дзяцінства, напаўгалоднае юнацтва, сталасць, праведзеная ў працы і выхаванні дзяцей. Зімы змяняліся вёснамі, выстройваючыся ў адзін доўгі ланцужок пад назвай “жыццё”. Яно было розным: то шчодрым на падарункі,  то прагным нават на кавалак хлеба. Але, у большасці сваёй, усё ж  добразычлівым, бо сустрэць 90 год у коле родных людзей,  разам з дзецьмі, унукамі і праўнукамі, згадзіцеся,  не кожнаму пашчасціць.

Са святам вас, паважаная Яніна Яўгеніўшаўна! З прыгожай датай у жыцці – 90-гадовым Днём нараджэння!

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика