Пад пільнай увагай — здароўе школьнікаў. 21.by

Пад пільнай увагай — здароўе школьнікаў

19.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аналіз вынікаў медыцынскага агляду школьнікаў раёна за мінулы год паказаў, што каля 75 працэнтаў навучэнцаў маюць адхіленні ў стане здароўя. Сярод захворванняў вылучаюцца парушэнні паставы, скаліёз, плоскаступнёвасць, карыес, захворванні органаў зроку, стрававання, сардэчна-сасудзістай, касцёва-мышачнай, нервовай сістэм, псіхічныя расстройствы.
Калі ў дзіцячых дашкольных установах і школах праводзіцца пэўная мэтанакіраваная работа па рэканструкцыі сістэм штучнай асветленасці, набыцці новай школьнай мэблі, канторак, і гэтыя пытанні пастаянна на кантролі ў санітарнай службы, то ў многіх сем’ях яшчэ не створаны ўмовы правільнай арганізацыі месца для заняткаў навучэнцаў у хатніх умовах, нармальнай асветленасці, захавання правільнага рэжыму дня і адпачынку, не кантралюецца выкарыстанне гаджэтаў.
Правільны рэжым дня — гэта рацыянальнае чаргаванне розных відаў дзейнасці і адпачынку, што мае вялікае аздараўленчае і выхаваўчае значэнне. Парушэнне яго, таксама як няправільныя ўмовы выхавання, неспрыяльны клімат у сям’і прыводзяць да сур’ёзных адхіленняў у здароўі дзіцяці, перш за ўсё да неўрозаў. Сімптомы: неспакой, дрэнны сон, адставанне ў фізічным развіцці. У больш старэйшым узросце — раздражняльнасць, неадэкватныя рэакцыі, нервовыя цікі, кішэчныя колікі, лабільнасць тэмпературы. Перагружанасць і насычанасць школьных праграм, асабліва ў старэйшых класах, прыводзяць да таго, што дзіцячы арганізм, які фарміруецца і развіваецца, адчувае вялікія нагрузкі і не паспявае аднаўляцца. Асабліва гэта тычыцца старшакласнікаў ва ўзросце 15-18 гадоў, якім неабходна сумяшчаць вучобу з падрыхтоўкай да паступлення, рэпетытарства, некантралюемае праседжванне ў сацыяльных сетках і гэтак далей. У выніку з’яўляюцца пастаянная стомленасць, галаўныя болі, пагаршэнне памяці, бяссонніца, дэпрэсіі.
У вольны ад заняткаў час школьнікі павінны дапамагаць сям’і, выконваць тую ці іншую работу па ўласнай ініцыятыве або па просьбе бацькоў. Выдзяляць час для знаходжання на адкрытым паветры. Даследаванні паказалі: 1-1,5-гадзінны адпачынак, які суправаджаецца рухомымі гульнямі, што даюць умераную фізічную нагрузку, павышае праца-здольнасць навучэнцаў.
Як і раней, многія школьнікі ўключаюць у свой рацыён харчавання небяспечныя для дзіцячага арганізма прадукты: чыпсы, салодкія газіраваныя напіткі, фастфуды, жавальныя гумкі і жэлейныя цукеркі, вэнджаніну, прадукты з глутаматам натрыя, кетчупы, розныя вострыя прыправы, кофе і энергетыкі, што адмоўна ўплывае на страўнік, печань, падстраўнікавую залозу, ныркі, іншыя органы.
У нашым раёне распрацаваны і рэалізуюцца праекты, накіраваныя на прафілактыку неінфекцыйных захворванняў сярод дарослага і дзіцячага насельніцтва Жабінкаўшчыны: “Здаровае сэрца — залог поспеху!”, “Правільная пастава — зарука здароўя!”, “Мой выбар — жыць з пазітывам!”, “Правільнае харчаванне — здаровае харчаванне!”, “Школа — тэрыторыя здароўя”, “Здаровы горад”.
Спецыялісты райЦГЭ і раённай бальніцы пастаянна праводзяць растлумачальную работу з педагогамі, дзецьмі і бацькамі па пытаннях здароўязберажэння навучэнцаў і лічаць, што толькі сумесныя дзеянні дадуць пэўныя вынікі і дапамогуць палепшыць стан здароўя школьнікаў.
Уладзімір ЛАПУС, урач-гігіеніст Жабінкаўскага райЦГЭ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аналіз вынікаў медыцынскага агляду школьнікаў раёна за мінулы год паказаў, што каля 75 працэнтаў навучэнцаў маюць адхіленні ў стане здароўя. Сярод захворванняў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика