Новости Мядельского района. 21.by

Новости Мядельского района

20.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

НА Мядзельшчыне закончылася рэспубліканская акцыя «Наш жывёлавод». Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Сівіцкая пабывала ва ўсіх гаспадарках раёна, наведала 50 калектываў ферм, агледзела ўмовы працы людзей, уручыла падзячныя лісты райкама галіновага прафсаюза і падарункі лепшым работнікам (62 чалавекі). А яшчэ тры жывёлаводы атрымалі падзячныя лісты абкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовыя прэміі.

***

КРАЯЗНАЎЧАЕ падарожжа «Люблю зямлю, дзе нарадзіцца выпала» адбылося ў раённай дзіцячай бібліятэцы. На мерапрыемства былі запрошаны ўдзельнікі гуртка «Спробы пяра» ДУА  «Гімназія-інтэрнат г. Мядзела». Школьнікі з дапамогай бібліятэкара здзейснілі падарожжа ў гістарычнае мінулае нашай Радзімы, узгадалі славутых людзей Беларусі і Мядзельшчыны, пазнаёміліся з творамі пісьменнікаў-землякоў, беларускімі прыказкамі і прымаўкамі, народнымі традыцыямі і абрадамі.

***

АДУКАЦЫЙНАЯ праграма Рэспубліканскага злёту юных даследчыкаў, які зараз праходзіць у НДЦ «Зубраня», прадугледжвае майстар-класы ад выкладчыкаў ВНУ Рэспублікі Беларусь. Днямі выхаванцы цэнтра наведалі майстар-клас ад прадстаўнікоў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Паказальныя заняткі для юных даследчыкаў правялі дацэнты кафедры «Хімія» Аляксандр Межэнцаў і Генадзь Глушонак, а таксама дацэнт кафедры «Горныя работы» Наталля Палікарпава.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
НА Мядзельшчыне закончылася рэспубліканская акцыя «Наш жывёлавод». Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Сівіцкая...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика