Пад Мінскам машыны двойчы пераехалі мужчыну, які ляжаў на дарозе. 21.by

Пад Мінскам машыны двойчы пераехалі мужчыну, які ляжаў на дарозе

23.03.2019 14:29 — Разное | Euroradio  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Euroradio

Пад Мінскам машыны двойчы пераехалі мужчыну, які ляжаў на дарозе
Фота: ДАІ

Пад Мінскам машынамі двойчы пераехала пешахода, які ляжаў на дарозе. Як паведамляе прэс-служба Мінскай абласной ДАІ, здарэнне адбылося позна ўвечары 22 сакавіка ля вёскі Мар’яліва на 20 км аўтадарогі Мінск-Віцебск.

На праезнай частцы ляжаў пешаход, 41-гадовы жыхар Мінскага раёна. Спачатку яго пераехаў Citroen C5, а пасля — Audi A6. У выніку мужчына загінуў на месцы.

У ДАІ адзначаюць, што пешаход быў пазначаны флікерам, але раней 16 разоў прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці, у тым ліку як парушальнік правілаў дарожнага руху. На правапарушэннях мужчына трапляўся і ў нецвярозым стане. Кіроўцы былі цвярозыя, прышпіленыя рэмнямі бяспекі.

ДАІ нагадвае пешаходам пра неабходнасць датрымлівацца правілаў пераходу праезнай часткі — глядзець па баках падчас перасячэння дарогі, пазначаць сябе флікерамі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ Пад Мінскам машынамі двойчы пераехала пешахода, які ляжаў на дарозе. Як паведамляе прэс-служба Мінскай абласной ДАІ, здарэнне адбылося позна ўвечары 22...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика