Абитуриенту-2019: информация для тех, кто хочет стать спасателем. 21.by

Абитуриенту-2019: информация для тех, кто хочет стать спасателем

16.05.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тых, хто вырашыў звязаць жыццё з прафесіяй выратавальніка, запрашае ўніверсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь у Мінску. Установа прапаноўвае спецыяльнасці “Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый” для юнакоў і “Пажарная і прамысловая бяспека” для юнакоў і дзяўчат. Да паступлення кандыдаты праходзяць прафесійны адбор, які ўключае ў сябе спецыяльныя праверкі, вывучэнне маральных і дзелавых якасцяў, медыцынскі агляд, вызначэнне ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці. Акрамя таго, трэба прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне па рускай ці беларускай мове, матэматыцы і фізіцы.  Тэрмін навучання на дзённай форме навучання – 4 гады. Курсанты забяспечваюцца харчаваннем, форменным адзеннем, пражываннем, стыпендыяй, медыцынскім абслугоўваннем, і магчымасць атрымаць вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі “В”. Выпускнік атрымлівае афіцэрскае званне “лейтэнант унутранай службы”, яму гарантаванае працаўладкаванне. Абітурыенты, якія не прайшлі па конкурсе за кошт сродкаў бюджэту, могуць прыняць удзел у конкурсе на дзённую форму навучання на ўмовах аплаты.

Да паступлення ў ВНУ сістэмы нацыянальнай бяспекі Беларусі рыхтуе навучэнцаў спецыялізаваны ліцэй пры ўніверсітэце грамадзянскай абароны МНС Беларусі ў Гомелі. Сюды прымаюцца юнакі, якія скончылі 6 класаў. Тэрмін навучання – 5 гадоў (з 7 па 11 класы) ва ўмовах кругласутачнага пражывання. Выпускнікі ліцэя пры наяўнасці ў атэстаце адзнак 7 балаў і вышэй маюць права паступаць у ВНУ сілавых структур без здачы ЦТ.

Для тых, хто не паступіў ва ўніверсітэт грамадзянскай абароны не варта адчайвацца: Полацкі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж праводзіць набор на спецыяльнасць “Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый”. Тэрмін навучання на дзённым аддзяленні на бюджэтнай аснове – 2 гады і 7 месяцаў. Прымаюцца юнакі ад 17 да 25 гадоў, якія маюць атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі.  Выпускнікі каледжа атрымліваюць рабочую прафесію “Выратавальнік-пажарны” і працаўладкоўваюцца ў органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях на пасады радавога і малодшага начальніцкага саставу. Пасля заканчэння каледжа выпускнікі маюць права паступаць ва ўніверсітэт на скарочаную завочную форму навучання.

Для атрымання дадатковай інфармацыі аб паступленні ва ўстановы звяртайцеся непасрэдна ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях ці па тэлефоне 2-29-55.

А.УЛІНОВІЧ, намеснік начальніка Ушацкага РАНС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тых, хто вырашыў звязаць жыццё з прафесіяй выратавальніка, запрашае ўніверсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика