Кожная хвіліна на ўліку ў хлебаробаў СГФ «Чыгірынка». 21.by

Кожная хвіліна на ўліку ў хлебаробаў СГФ «Чыгірынка»

15.07.2019 — Разное | Кировец  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Кировец

Кожная хвіліна на ўліку ў хлебаробаў СГФ «Чыгірынка»

Дырэктар сельгасфіліяла “Чыгірынка” Ігар Кузняцоў (другі справа) абмяркоўвае ход жніва з вадзіцелямі Андрэем Бабіцкім, Валерыем Замковым, Фёдарам Снытко, і Сяргеем Ядчанкам

Прагрэс не стаіць на месцы. У тым ліку і ў сельскай гаспадарцы. Сёння аграрыі атрымліваюць ураджаі, пра якія пару-тройку дзясяткаў можна было толькі марыць. Гэта вынік дасягненняў перадавых тэхналогій вырошчвання культур, прымянення новых гатункаў раслін, мінеральных угнаенняў, сродкаў абароны раслін, выкарыстання высокапрадукцыйнай тэхнікі. Але колькі б навука ні ішла наперад, прыродны фактар, як і ва ўсе часы, аказвае істотны ўплыў на сельгаспрацэсы. Дажджы, да прыкладу, безумоўна, вельмі патрэбны раслінам. Але калі іх шмат і ідуць яны часта, то ствараюць перашкоду ўборачнай кампаніі. Менавіта ў такіх умовах праходзіць сёлета жніво. Прынамсі, пакуль што…

Літаральна кожная хвіліна на ўліку ў хлебаробаў СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”. Кожны дзень праходзіць з перыядычнымі позіркамі на неба і вывучэннем прагноза надвор’я. Заўчора, да прыкладу, на хлебнае поле вывесці камбайны было праблематычна, бо амаль увесь дзень выдаўся даждлівым. Затое ў мінулы панядзелак было суха і сонечна, і гэта чыгірынцы пастараліся выкарыстаць з максімальнай аддачай.


Кожная хвіліна на ўліку ў хлебаробаў СГФ «Чыгірынка»

Экіпаж збожжаўборачнага камбайна ў саставе Сяргея Брэндзікава і Сяргея Сураўца

На полі за Падсёламі, дзе мы пабывалі ўчора, разгарнуліся асноўныя жніўныя дзеянні. Чатыры камбайны “разразалі” жаткамі жытнёвы дыван. На ўскрайку дзяжурылі вадзіцелі, гатовыя на МАЗах з прычэпамі апусташыць бункеры збожжаўборачных машын, МАЗ-запраўшчык, каб хутка заліць паліва ў бакі камбайнаў і пазбавіць машыны ад прастояў. Тут жа ў полі мы сустрэлі і дырэктара сельгасфіліяла Ігара Кузняцова, які асабіста кантраляваў ход уборкі.

— Звярніце ўвагу на кантраст, які сам кідаецца ў вочы, — прапанаваў карэспандэнту кіраўнік гаспадаркі. — На адным полі мы размясцілі два розныя гатункі злакавых. Вось звычайнае жыта, якое мы сеялі і раней. Пасля ўсіх праведзеных тэхналагічных мерапрыемстваў участак дае па 30 ц/га. Гэта даволі добры намалот, калі ўлічыць мясцовыя пясчаныя землі. А вось побач мы пасеялі гібрыд жыта, які набылі летась у Мінску. Каласы — удвая таўсцейшыя і больш налітыя. Нядзіўна, што і на круг з гэтага ўчастка выходзіць ажно па 60 цэнтнераў. Эксперымент сябе апраўдаў спаўна і накіраваў нас на тое, што ў далейшым будзем рабіць стаўку на падобныя гібрыды. Частку насення закладзем з вырашчанага сёлета зерня і будзем закупляць яшчэ. Гэта павінна значна павысіць ураджай збожжавых.

Усяго чыгірынцам патрэбна ўбраць з 500 га жыта і з 300 га — трыцікале. Яравых збожжавых на палях сельгасфіліяла не сеялі, увесну вызначаныя ўчасткі засеялі травамі, значныя плошчы заняты кукурузай, на якую робяць асаблівую стаўку ў плане корманырыхтоўкі. Аднак з гэтымі культурамі праца яшчэ наперадзе, а зараз галоўныя сілы кінуты на жніво.

Шэсць экіпажаў камбайнаў абмалочваюць збожжавыя палеткі. У ліку лепшых — Сяргей Фірагін, які працуе ў пары з сынам Юрыем, Леанід і Сяргей Іванчыкавы, Сяргей Брэндзікаў з Сяргеем Сураўцом. Хутка перавозяць намалочанае зерне ў сушыльную гаспадарку, якая знаходзіцца ў Стайках, вадзіцелі Валерый Замкоў, Сяргей Ядчанка, Андрэй Жаўлакоў, Фёдар Снытко. На запраўшчыку дастаўляе паліва ў поле да сельгасмашын Андрэй Бабіцкі.


Кожная хвіліна на ўліку ў хлебаробаў СГФ «Чыгірынка»

Аператар сушыльнай гаспадаркі Віктар Калабухін

Ва ўмовах дажджлівага надвор’я хлебаробам даводзіцца ў літаральным сэнсе манеўаваць на хлебных палях. За кошт далучэння былога ААТ “Стайкаўскае” значна пашырылася і геаграфія гаспадаркі. Бывае так, што на адным полі ідзе дождж, а на іншым — суха. Менавіта туды і пераязджаюць камбайны, каб не марнаваць час. Дарэчы, пасля дажджу каласы даволі хутка праветрываюцца і прасушваюцца, і ім не даюць доўга “гуляць”.

Актыўнае вядзенне работ дазваляе “Чыгірынцы” лідзіраваць у раёне па тэмпах уборкі: па стане на ўчарашнюю раніцу каласавыя былі абмалочаны на 22% планавых плошчаў. Радуе пакуль мясцовых працаўнікоў і сярэдняя ўраджайнасць: на круг выходзіць па 31 цэнтнеру.

Да патрэбных кандыцый па вільготнасці збожжа даводзіцца ў сушыльнай гаспадарцы, якая працуе кругласутачна. Па чарзе абслугоўваюць тут агрэгаты два звёны ў саставе аператараў Віктара Калабухіна з Дзмітрыем Панкратовічам і Аляксандра Чужынава з Уладзімірам Навуменкам.

Даведзенае да ладу зерне ў першую чаргу адпраўляецца на прыёмныя пункты ў кошт выканання дзяржзаказу. Чыгірынцам даведзена заданне паставіць 700 т збажыны, і амаль палова плана ўжо выканана. Пасля поўнага разліку з дзяржавай хлебаробы пачнуць засыпаць зерне ва ўласныя засекі.

Ва ўборачную кампанію ўваходзіць, як вядома, не толькі абмалот зерня, яго адвозка і сушка. Услед за камбайнерамі ў працэс уліваюцца механізатары на трактарах з прэс-падборшчыкамі, якія скатваюць залацістую салому ў рулоны. На гэтым участку шчыруе звяно ў саставе Леаніда Іванчыкава, Віктара Данцова, Уладзіміра Бабіцкага і Дзмітрыя Конюхава. Да месцаў складзіравання каля бліжэйшых аб’ектаў жывёлагадоўлі дастаўляюць рулоны Васіль Тарэлка, Аляксандр Манкевіч і Віктар Іваніцкі.

Вызваленыя ад каласавых і саломы палі з іржэўнікам тут жа заворваюцца. Гэтую работу якасна выконваюць Анатоль Кузьмін і Мікалай Бабіцкі.
Кожная хвіліна на ўліку ў хлебаробаў СГФ «Чыгірынка»
Зладжана весці жніво ў пэўнай струпені дазваляе чыгірынцам якасная і своечасовая падрыхтоўка і арганізацыя. Тэхніка працуе без збояў, работнікі забяспечаны спецвопраткай, двухразовым гарачым харчаваннем — стравы дастаўляюцца прама да месцаў вядзення работ, да ўдзельнікаў жніва даведзена сістэма аплаты працы, згодна якой можна няблага зарабіць. Не ўзнікае падчас работ перабояў з палівам, сельгасмашыны ўкамплектаваны ўсім неабходным. Да гэтага, трэба дадаць, ёсць у сельгасфіліяле галоўнае — надзейныя і адказныя працоўныя кадры, якія, упэўнена мясцовае кіраўніцтва, — не падвядуць.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.


Кожная хвіліна на ўліку ў хлебаробаў СГФ «Чыгірынка»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дырэктар сельгасфіліяла “Чыгірынка” Ігар Кузняцоў (другі справа) абмяркоўвае ход жніва з вадзіцелямі Андрэем Бабіцкім, Валерыем Замковым, Фёдарам...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика