Абмеркаванне перспектыў. 21.by

Абмеркаванне перспектыў

18.07.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

НЯДАЎНА на базе Нацпарку «Нарачанскі» адбылося сумеснае пасяджэнне бюро аддзялення біялагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і навукова-тэхнічнага савета ДПУ «Нацыянальны парк «Нарачанскі». Гэта мерапрыемства, прымеркаванае, у тым ліку, да
20-годдзя ўтварэння нацыянальнага парку, было запланавана для абмеркавання стратэгічных шляхоў развіцця айчыннай запаведнай навукі і каардынацыйнай ролі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў навукова-даследчай дзейнасці на прыродных тэрыторыях, якія асабліва ахоўваюцца. Супрацоўнікі навуковага аддзела на прыкладзе сваёй установы расказалі пра вынікі і перспектывы выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій для кіравання прыроднымі тэрыторыямі, якія асабліва ахоўваюцца. Гэты вопыт варты распаўсюджвання сярод іншых дзяржаўных прыродаахоўных, а таксама навукова-даследчых устаноў.
Таксама ўдзельнікі наведалі дэндралагічны сад і Музей лесу.

Наш кар.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
НЯДАЎНА на базе Нацпарку «Нарачанскі» адбылося сумеснае пасяджэнне бюро аддзялення біялагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика