Мір, праца, радыяцыя: як у Беларусі адзначалі 1 траўня 1986-га. 21.by

Мір, праца, радыяцыя: як у Беларусі адзначалі 1 траўня 1986-га

13.08.2019 12:38 — Разное | Euroradio  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Euroradio

Мір, праца, радыяцыя: як у Беларусі адзначалі 1 траўня 1986-га
Перашамайская дэманстрацыя ў Мінску ў 1986-м годзе. 

У другой серыі серыяла НВО “Чарнобыль” гераіня Эмілі Уотсан — вучоная Ульяна Хамюк — наведвае партыйнага работніка Гараніна, да якога звяртаецца “другі сакратар”. Гэта адбываецца ўдзень 26 красавіка 1986 года. Насамрэч другім сакратаром ЦК КПБ у той час быў Генадзь Барташэвіч, а “Гаранін”, якому Хамюк распавядае праўду пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС, сярод тагачасных кіраўнікоў Беларусі не згадваецца. 

Чыноўнік адказвае вучонай, што ніякай небяспекі ЧАЭС не ўяўляе, і яна сыходзіць, пакінуўшы яго сакратарцы слоічак з ёдам. Сцэнарыст “Чарнобыля” Крэйг Мэйзін нядаўна распавёў The Hollywood Reporter, што наступную сцэну прыйшлося выразаць з канчатковай версіі серыяла праз праблемы з хронаметражом. “Гаранін” тэлефануе наверх — магчыма, першаму сакратару ЦК КПБ Мікалаю Слюнькову — і спрабуе пераканаць яго адмяніць дэманстрацыю 1 траўня ў Мінску. Але той загадвае пакінуць усё так, як ёсць. Партработнік нічога не можа з гэтым зрабіць і ідзе на дэманстрацыю сам.

 

Такая размова сапраўды магла адбыцца ў рэальнасці

 

1 траўня 1986 года ў Кіеве, Мінску і іншых гарадах адбыліся першамайскія дэманстрацыі. Людзі выйшлі на вуліцы, не падазраючы пра тое, што паветра забруджанае радыяцыяй з Чарнобыльскай АЭС. Быў цёплы дзень, шмат хто прывёў на святочнае шэсце дзяцей.

У інтэрнэце можна знайсці шмат фотаздымкаў, як гэта адбывалася ва ўкраінскай сталіцы. Фотаздымкаў з Мінска — у разы менш. Каб расказаць вам, як праз шэсць дзён пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у сталіцы Беларусі прайшло тое шэсце пад радыеактыўным пылам, Еўрарадыё адправілася ў архівы. Мы знайшлі газеты, выдадзеныя ў пачатку траўня 1986 года, а ў іх — шмат фота з бесклапотнымі людзьмі, якія пакуль яшчэ ніколі не чулі пра Чарнобыль.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перашамайская дэманстрацыя ў Мінску ў 1986-м годзе.  У другой серыі серыяла НВО “Чарнобыль” гераіня Эмілі Уотсан — вучоная Ульяна Хамюк — наведвае партыйнага...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика