С 21 октября начинают работать переписчики. 21.by

С 21 октября начинают работать переписчики

17.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

21  кастрычніка  пачынаюць працаваць  перапісчыкі
З 4 па 30 кастрычніка ў Беларусі праходзіць перапіс насельніцтва
Па дадзеных Белстата, на раніцу 17 кастрычніка перапісаліся 3,97 мільёна жыхароў Беларусі, з іх праз інтэрнэт 1,58 мільёна.

Перапісчык Алена Зуева рыхтуецца да падворных абходаў.

18 кастрычніка ў 24.00 завяршаецца перапіс праз інтэрнэт. Для тых, хто не паспеў перапісацца ў  інтэрнэце, застаецца магчымасць перапісацца да 30 кастрычніка на стацыянарных участках ці з дапамогай перапісчыкаў.
У Шумілінскім раёне стацыянарныя перапісныя ўчасткі размешчаны па адрасах:  г. п. Шуміліна, вул. Ленінская, 31 (будынак Беларусбанка);
г. п. Обаль, вул. Даўмана, 13 (будынак Обальскага сельвыканкама).
Участкі працуюць штодзень з 9.00 да 20.00.
З 21 кастрычніка пачынаецца апытанне грамадзян па месцы жыхарства (тых, хто не прайшоў перапіс у інтэрнэце ці на стацыянарным участку).
У Шумілінскім раёне 28 чалавек уваходзяць у часовы перапісны састаў, з якіх 26  – гэта непасрэдна перапісчыкі.
Сапраўдны перапісчык павінен мець пры сабе пасведчанне, планшэт і сумку з лагатыпам перапісу.  Рэкамендуецца зверыць дадзеныя пасведчання з дадзенымі пашпарта чалавека, які да вас прыйшоў. Таксама можна патэлефанаваць у кол-цэнтр па нумары 8-801-100-31-31 і ўдакладніць дадзеныя пра перапісчыка.
Надрукавана ў №82 ад 18.10.2019 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21  кастрычніка  пачынаюць працаваць  перапісчыкі З 4 па 30 кастрычніка ў Беларусі праходзіць перапіс насельніцтва Па дадзеных Белстата, на раніцу 17 кастрычніка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика