Міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна: "Трэба больш аб'ектыўна ацэньваць працу работнікаў бюджэтнай сферы". 21.by

Міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна: "Трэба больш аб'ектыўна ацэньваць працу работнікаў бюджэтнай сферы"

30.08.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ці дасягнуць зарплаты беларусаў да канца года абяцаных 500 долараў? На што ўплывае павышэнне бюджэту пражытковага мінімуму? Наколькі праца беларускіх бюджэтнікаў эквівалентная іх зарплаце? Учора міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна ШЧОТКІНА падчас прамой тэлефоннай лініі і анлайн-прыёму адказала на пытанні, тых хто звярнуўся да яе.   Ліпеньская зарплата мінчан ужо перавысіла абяцаны ўзровень

Віктар Пятровіч, Мінск:<І>Зараз адна з самых топавых тэм навін — заробкі беларусаў і абяцанні, што да канца года іх узровень складзе 500 долараў. Усе бурна абмяркоўваюць гэтую тэму, параўноўваюць, адсочваюць, падлічваюць, прагназуюць... Як вы лічыце, ці рэальна, што заработная плата да канца года дасягне 500 долараў ЗША?

— Віктар Пятровіч, гаворка ідзе аб усярэдненай велічыні, аб намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай плаце па рэспубліцы, а не пра тое, што ў кожнага работніка заработная плата дасягне ўзроўню 500 долараў.

Цяпер у рэальным сектары эканомікі карэнным чынам змяніўся механізм рэгулявання заработнай платы работнікаў камерцыйных арганізацый. Памеры аплаты працы работнікаў залежаць ад эфектыўнасці працы і фінансавых магчымасцяў камерцыйных арганізацый. Наймальнікам дазволена ўсталёўваць любыя формы, сістэмы і памеры аплаты працы.

Сёлета ў ліпені намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата па рэспубліцы склала 3925,9 тыс. руб. (або 471 долар ЗША) і павялічылася ў параўнанні са студзенем 2012 года на 36%.

Сярод абласцей рэспублікі да ўзроўню 500 даляраў наблізіліся Мінская і Гомельская вобласці з намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платай у ліпені 4002,5 тыс. руб. (або 480 долараў ЗША) і 3760,5 тыс. руб. (або 451 долар ЗША) адпаведна. У Мінску ў ліпені намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата перавысіла ўзровень 500 долараў і склала 4962,0 тыс. рублёў (або 595 долараў ЗША).

У ліпені гэтага года намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата дасягнула і перавысіла ўзровень 500 даляраў ЗША ў такіх відах эканамічнай дзейнасці, як фінансавая — 6291,4 тыс. рублёў (або 755 долараў ЗША); будаўніцтва — 4664,8 тыс. рублёў (560 долараў ЗША); аперацыі з нерухомай маёмасцю, арэнда і прадастаўленне паслуг спажыўцам — 4522,0 тыс. рублёў (543 долары ЗША); транспарт і сувязь — 4511,4 тыс. рублёў (або 541 долар ЗША); прамысловасць — 4362, 0 тыс. рублёў (або 524 долары ЗША).

Як зарабіць пенсію пры працы за мяжой?

Зінаіда, г. Чачэрск: Мне прапануюць папрацаваць за мяжой. Умовы даволі прывабныя. Але ці дадуць мне пенсію за гэтыя гады?

— Калі вы не будзеце выплачваць пенсійныя ўзносы ў Беларусі, то стаж працы за мяжой не будзе ўлічвацца пры прызначэнні вам пенсіі ў нашай краіне. Зінаіда, звярніце ўвагу, што магчымасць выплаты ўзносаў на пенсійнае страхаванне асобамі, якія працуюць за мяжой, існуе. Для гэтага вам неабходна стаць на ўлік у якасці плацельшчыка страхавых узносаў у аддзеле Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Мінпрацы і сацыяльнай абароны па месцы жыхарства ў Беларусі. Калі ж у нашай краіны з краінай, куды вас запрашаюць на працу, ёсць пагадненне ў галіне пенсійнага забеспячэння, то падлік стажу і выплата пенсіі будуць ажыццяўляцца на ўмовах, замацаваных у гэтым пагадненні. У любым выпадку, рэкамендую вам спачатку знайсці інфармацыю аб працадаўцу. І не забудзьцеся аформіць працоўныя адносіны дакументальна.

Святлана Бусько.

(Працяг будзе.)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ці дасягнуць зарплаты беларусаў да канца года абяцаных 500 долараў? На што ўплывае павышэнне бюджэту пражытковага мінімуму? Наколькі праца беларускіх бюджэтнікаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика