Першая сярод лепшых. 21.by

Першая сярод лепшых

26.05.2015 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У гімназіі горада Добруша прайшоў фінал штогадовага раённага конкурсу “Вучань года пачатковай школы”, які заснавала Таццяна Цвяточнікава. Накіраванае на развіццё крэатыўных здольнасцей, выяўленне адораных дзяцей, творчае спаборніцтва сабрала ў зале вучняў і настаўнікаў Добрушчыны.

Кожная з канкурсантак павінна была прадэманстраваць сваю ўласную візітоўку, шырыню кругагляду ў віктарыне і нестандартны падыход у трэцім выступленні.
Усе пяцёра фіналістак раённага конкурсу, дзякуючы сваім настаўнікам і аднакласнікам, змаглі прадэманстраваць на вялікай сцэне ўменне трымацца, артыстызм, жаданне перамагчы.
Алена Журбянкова, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, сардэчна павітала прысутных і пажадала ім выдатнага дня і ўдалага выступлення.
Удзельніцы спаборніцтва “Вучань года пачатковай школы” выразна прадставілі сябе ў творчым конкурсе “Візітоўка”. Анастасія Петражыцкая з добрушскай гімназіі распавяла аб сабе ў вершаванай форме, Ганна Якубава з ДУА “Церахоўская сярэдняя школа № 1” параўнала сябе з кубам, бо яна такая ж шматгранная асоба. Аляксандра Жумігіна, вучаніца СШ № 5 горада Добруша, арганічна паяднала аповед аб сабе і танец.
Адным з самых яскравых было тэатралізаванае прадстаўленне Алены Полухавай, дзе яна паўстала ў ролі Алёнушкі з казкі “Гусі-лебедзі” і змагла вярнуць браціка дзякуючы ўласнай дабрыні ды кемлівасці. Усе выступленні суправаджаліся прэзентацыямі.
Другі конкурс, эрудыт-турнір, паставіў перад малодшымі школьнікамі пытанні абсалютна розныя як па ступені складанасці, так і па выбары тэм. Дзяўчынкі спрабавалі набраць як мага болей балаў, праявіўшы свае веды па матэматыцы, рускай мове, літаратуры, геаграфіі, гісторыі.
З дапамогай апошняга конкурсу ўдзельніцы мерапрыемства змаглі зазірнуць у будучыню і прадставіць сябе дарослымі.
Кожная з дзяўчынак выступіла з годнасцю, але пераможцам фіналу штогадовага раённага конкурсу “Вучань года пачатковай школы” стала Алена Полухава, якая прадстаўляла ДУА “Кругавец-Калінінскі дзіцячы садок-сярэдняя школа”.
Вольга САВІЦКАЯ
На здымку: удзельніцы конкурсу
Фота Яўгена УСЦІНАВА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гімназіі горада Добруша прайшоў фінал штогадовага раённага конкурсу “Вучань года пачатковай школы”, які заснавала Таццяна Цвяточнікава. Накіраванае на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика