РОЛЯ БАЦЬКІ Ў ВЫХАВАННІ ДЗЯЦЕЙ. 21.by

РОЛЯ БАЦЬКІ Ў ВЫХАВАННІ ДЗЯЦЕЙ

09.09.2015 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

детиУ апошнія дзесяцігоддзі педагогаў і бацькоў трывожыць той факт, што выхаванне дзяцей ускладаецца ў асноўным на плечы маці. Чаму ж так атрымліваецца, што роля бацькі ў некаторых сем’ях зведзена да нуля? Сацыёлагі звязваюць гэты факт са змяненнем структуры сям’і пад уплывам гарадскога ладу жыцця, а таксама са змяненнямі ў культуралагічным вызначэнні мужнасці.

Пісьменнік Ю. Рурыкаў так характарызуе асаблівасці мацярынскай і бацькоўскай любові: ”Мацярынская любоў больш абараняе малога, бацькоўская больш развівае яго; мацярынская любоў больш выхоўвае ў малога душу, бацькоўская ­ моц і розум. ” Бязбацькаўшчына ўзнікае не толькі там, дзе малога выхоўвае адна маці. Нярэдка дзіця вырастае, не зведваючы на сабе мужчынскага ўплыву і ў тых выпадках, калі фармальна ў яго ёсць бацькі, аднак бацька не толькі не хоча, а і не ўмее выконваць свае абавязкі. Бацькамі не нара­джаюцца. Імі становяцца.

Настаўнікі заўважылі, што ў апошнія гады хлопчыкі­падлеткі праяўляюць безадказнасць, нерашучасць, слабаволле, спешчанасць ­ г. зн. тыя рысы, што адвечна не ўласцівы мужчынскаму характару. Прычына гэтага ­ слабы ўплыў бацькі на фарміраванне псіхалагічнага і маральнага вобліку дзяцей. Перавага жаночага выхавання ў сям’і прыводзіць да таго, што хлопчыкаў яно робіць безыніцыятыўнымі, бесхарактарнымі, дзяўчынкі ж, наадварот, становяцца лідарамі. Мужчынскі пачатак у выхаванні ­ гэта справядлівасць, аб’ектыўнасць, стрыманасць. Штодзённа ўзнікае шмат праблем, калі неабходна спакойная мужчынская логіка. Дзякуючы мужчынскаму ўплыву, у дзіцяці развіваюцца розум, кемлівасць, таварыскі характар, здольнасць пастаяць за сябе і за іншых.

Добры бацька ­ гэта ўважлівы і чулы чалавек, клапатлівы і далікатны. Яго крэда: ніколі не рабіць клопатаў іншым, не абцяжарваць іх жыццё, пастаянна імкнуцца аблегчыць жыццё членам сям’і. Калі бацька не дазваляе сабе сказаць жонцы грубае слова, не спрачаецца, не высвятляе з ёю адносіны пры дзецях, то і яны не будуць гэтага рабіць. Такія паводзіны будуць для іх проста ненатуральнымі. І наадварот ­ абыякавасць, непавага ў адносінах да жонкі нараджаюць такія ж паводзіны і ў дзяцей.

Нельга быць бацькам напаўсілы, напаўнапалу. Быць сапраўдным бацькам ­ гэта праца, якая патрабуе цярплівасці. Заняўшыся выхаваннем дзяцей, бацька павінен забараніць сабе ўсё, што несумяшчальна з выкананнем бацькоўскай ролі.

Бацька можа навучыць сына майстэрству спрачацца, уменню адстойваць свой пункт гледжання, спакойна, з годнасцю, не разменьвацца на дробязі, не абурацца. Менавіта бацька паказвае яму, у чым сутнасць моцнага пачатку ў сям’і. Толькі бацька можа на ўласным прыкладзе ўнушыць сыну, што такое жанчына, маці, жонка. Не даваць маці стамляцца, не псаваць яе нервы, а радаваць ­ вось жыццёвая ўстаноўка для сыноў.

Дочкі гэтак жа, як і сыны, цягнуцца да духоўных зносін з самым блізкім чалавекам ­ бацькам. Да дачкі ў бацькі асаблівыя адносіны. Бо яна ­ падабенства жонкі, калі тая была маленькай. Любоў да дачкі і жонкі ўзаемна ўзмацняюць і жывяць адна адну. Псіхолагі сцвярджаюць, што калі бацька не звяртае ніякай увагі на дачку, не заўсёды стрыманы і тактоўны, вельмі часта такое дзіця, вырастаючы, не мае індывідуальнасці. Ад бацькі ў многім залежыць і тое, якога мужа выбера дачка. Можа здарыцца і так, што, калі ў дачкі не было сапраўднай дружбы з бацькам, яна не будзе сапраўднай спадарожніцай жыцця для свайго мужа. Калі здарыцца так, што бацька кіне сям’ю і страціць кантакт з дачкой, то дачка можа наогул расчаравацца ў мужчынах, асабліва калі і маці будзе ўсяляк чарніць бацьку. Бацьку неабходна пастаянна падтрымліваць з дзецьмі добрыя і сардэчныя ўзаемаадносіны і сваімі паводзінамі з самых ранніх гадоў паказваць як сыну, так і дачцэ прыклад таго, якім павінен быць мужчына, муж, бацька.

Зінаіда ГУРЭЦКАЯ.

VN:F [1.9.9_1125]
please wait...
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.9_1125]
Rating: 0 (from 0 votes)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У апошнія дзесяцігоддзі педагогаў і бацькоў трывожыць той факт, што выхаванне дзяцей ускладаецца ў асноўным на плечы маці. Чаму ж так атрымліваецца, што роля...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика