Тыдзень маці распачаўся ў раёне. 21.by

Тыдзень маці распачаўся ў раёне

10.10.2017 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзень маці, які адзначаецца 14 кастрычніка, свята зусім маладое, з’явілася ў нашым календары толькі ў 1996 годзе, але адразу ж “прыжылося” і стала сямейным, шчырым і сардэчным. Нават перарасло ў Тыдзень маці, які сёлета распачаўся ў краіне, і, вядома ж, у нашым раёне з 9 кастрычніка.

­ На падтрымку жанчын, якія выхоўваюць дзяцей, накіравана сацыяльная палітыка нашай дзяржавы, ­ зазначае начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Уладзіміраўна ПАШКЕВІЧ. ­ Аказваецца дзяржаўная адрасная дапамога, якая з кожным годам усё больш запатрабаваная, выдаецца “сямейны капітал”, іншая матэрыяльная падтрымка. Дзяржава адзначае лепшых матуль ордэнам Маці. Дарэчы, у нашым раёне ўзнагароджана ўжо 85 шматдзетных жанчын, у якіх пяцёра і больш дзяцей. У гэтым годзе да іх далучылася Валянціна Бурая, якая з мужам Сяргеем выхоўвае шасцёра дзетак. Вядома ж, радуе, што жанчыны ўмела спалучаюць мацярынства і працу. Практычна ўсе грамадскія аб’яднанні ў нашым раёне ўзначальваюць жанчыны, нямала сярод прадстаўніц цудоўнай паловы Бярэзіншчыны і кіраўнікоў. Віншую ўсіх жанчын са святам! Будзьце заўсёды любімымі і любячымі матулямі і жонкамі. Поспехаў вам на працы і сямейнага шчасця! І, вядома ж, далучайцеся да мерапрыемстваў, якія мы наладзілі для вас.

Безумоўна, як заўсёды Тыдзень маці на Бярэзіншчыне праходзіць насычана: канцэрты, выставы, тэматычныя вечарыны ў школах, установах аховы здароўя, бібліятэках, дамах культуры, тэрытарыяльным цэнтры. Са святам віншуюць на прадпрыемствах, у арганізацыях. Ушаноўваюць пажылых жанчын, доўгажыхарак. Арганізоўваюцца сустрэчы, кансультацыі, “прамыя лініі” для жанчын з работнікамі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, ЗАГСа, псіхолагамі, медыцынскімі і сацыяльнымі работнікамі, юрыстамі. Наладжаны і цікавыя акцыі “Поклон тебе, женщина-­мать”, “Поздравляем с новорожденным”. Напрыклад, 13 кастрычніка ­ урачыстае мерапрыемства для шматдзетных, няпоўных сем’яў “Все на земле начинается с матери”. А 14 кастрычніка ў раённым цэнтры культуры пройдзе вялікі канцэрт з удзелам розных народных ансамбляў.

Запрашаем вас, паважаныя жанчыны, на мерапрыемствы. Будзе весела, цікава, пазнавальна!

Матулі, моцныя духам


Тыдзень маці ў нашым раёне распачаўся ў панядзелак цёплым, душэўным, нават сямейным мерапрыемствам для матуль, моцных духам: у кафэ “Амадэус” сабраліся члены Бярэзінскай пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям­інвалідам і маладым інвалідам”.

­ У нашай арганізацыі 20 чалавек ­ моцных, гераічных жанчын, якія годна спраўляюцца з цяжкасцямі, любяць, клапоцяцца, аберагаюць сваіх дзетак, з’яўляюцца сапраўднымі МАТУЛЯМІ, ­ гаварыла з усмешкай старшыня арганізацыі Наталля Віктараўна Вяргейчык. – Мы дапамагаем набыць каляскі, сродкі гігіены, неабходныя рэчы людзям з абмежаванымі магчымасцямі, падтрымліваем добрым словам, шчырай гутаркай, “настройваем” на пазітыўнае ўспрыняцце жыцця. Збіраемся, праводзім сумесныя мерапрыемствы. Вось і сёння, што сімвалічна, адкрываем Тыдзень маці. Ведаеце народную мудрасць: людзі, з якімі мы сустракаемся – гэта наша люстэрка. Калі мы злыя, сумныя, абураемся пастаянна, то і іншыя гэтак жа вядуць сябе з намі. А калі бадзёрыя, усмешлівыя – то такая ж і аддача. Паглядзіце, колькі побач неабыякавых людзей, якія гатовы дапамагчы. Напрыклад, сёння выдзеліў нам памяшканне, каб сабрацца, пагутарыць, павіншаваць адзін аднаго, дырэктар “Амадэуса” Андрэй Барысавіч Даўгучыц, смачныя пачастункі, тарты, падарыў дырэктар рынка “ТрыА” Максім Анатольевіч Касоўскі.

Жадаю, вам, мае дарагія жанчыны, ісці па жыцці бадзёра, з усмешкай і пазітывам, тады на вашым шляху будуць сустракацца толькі добразычлівыя, сонечныя людзі.

Павіншавала матуль, падзякавала за іх мужнасць, велізарную невычарпальную энергію, пажадала і далей не схіляцца перад цяжкасцямі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама Вольга Уладзіміраўна Пашкевіч.

Прыйшлі павіншаваць матуль старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Тамара Мікалаеўна Круталевіч і прадстаўніца раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Тамара Іванаўна Дземяшкевіч з музычным гуртом “Нам года не беда” клуба «Другая маладосць» пры Бярэзінскім ТЦСАН. Т.М. Круталевіч уручыла матулям­пенсіянерам падарункі, спонсарам якіх стаў індывідуальны прадпрымальнік Алег Леанідавіч Купіч. Святочную праграму падарылі навучэнцы і педагогі школы мастацтваў.

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота аўтара.

VN:F [1.9.9_1125]
please wait...
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.9_1125]
Rating: 0 (from 0 votes)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Дзень маці, які адзначаецца 14 кастрычніка, свята зусім маладое, з’явілася ў нашым календары толькі ў 1996 годзе, але адразу ж “прыжылося” і стала сямейным, шчырым і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика