Подведены итоги весенне-полевых работ в Докшицком районе. 21.by

Подведены итоги весенне-полевых работ в Докшицком районе

25.05.2018 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Здымак 1

Здымак 1

Падведзены вынікі раённага спаборніцтва на перыяд правядзення вясенне-палявых работ. Несумненным лідарам сярод сельгаспрадпрыемстваў стала ААТ “Таргуны”. Віншаванні ад начальніка аддзела вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ўпраўлення райсельгасхарчу Людмілы Бальчэўскай, старшыні РА арганізацый прафсаюзаў Ядвігі Шульгат і старшыні РК прафсаюзаў работнікаў АПК Валянціны Рамановіч і першую ўзнагароду на пасадзе кіраўніка гэтай гаспадаркі прымаў Аляксандр Лесюкоў.

У індывідуальным спаборніцтве сярод трактарыстаў-машыністаў, занятых на падрыхтоўцы глебы пад сяўбу яравых культур, перамогу атрымаў механізатар гэтага ж сельгаспрадпрыемства Васіль Юхнавец, які на трактары Fendt 1050 з культыватарам Top Down 700 падрыхтаваў да пасеву 1639 гектараў. Граматы і прызы ад РК ГА “БРСМ” першы сакратар Таццяна Гайчук уручыла маладым механізатарам Сяргею Ралаўцу і Паўлу Рудзько. На падрыхтоўцы глебы пад сяўбу сярод трактарыстаў-машыністаў ва ўзросце да 31 года таксама вызначыліся Алег Скукоўскі з ААТ “Барсучанка”, Андрэй Бядарык з ДП “Гняздзілава-Агра” і Максім Міндукшоў з ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”.

З году ў год трымае марку руплівы сейбіт з аграсэрвіса Міхаіл Чарняўскі. Вось і сёлета Міхаіл Яўстаф’евіч на трактары МТЗ-3522 з пасяўным агрэгатам АПП-6Д пасеяў яравыя культуры на плошчы 1824 гектары і заняў першае месца ў спаборніцтве. Мабыць, большай узнагародай, чым дыплом і грашовая прэмія, сталі для яго словы шчырай падзякі за апантанасць у працы, добрасумленнасць, бездакорную якасць работы.


Здымак 2

Здымак 2


Здымак 3

Здымак 3


Здымак 4

Здымак 4

Лідарам на ворыве стаў Павел Анашкевіч з ААТ “Барсучанка”. Вопытны і старанны механізатар на трактары МТЗ-1523 з плугамі ППА-4-40 узараў 360 гектараў глебы. Зусім крыху адстаў ад яго Юрый Панамароў з гэтай жа гаспадаркі.

Вялікі ўклад у агульную справу сваёй нялёгкай працай і выдатнымі яе вынікамі ўнеслі таксама механізатары Аляксандр Аксючыц, Сяргей Гмырак, Аляксандр і Віктар Суднікі, Віталь Масіенка, Іван Сайковіч, Ігар Кары з ААТ “Таргуны”, Віктар Якаўлеў і Віктар Качынскі з ААТ “Барсучанка”, Аляксандр Кішулька з ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”, Сяргей Бядарык і Юрый Ламановіч з ДП “Гняздзілава-Агра”, Юрый Цягуновіч, Баляслаў Януковіч і Дзмітрый Бадун з ДП “АграСітцы”, Аляксандр Савіцкі, Аляксандр і Сяргей Зявалічы з КУП “Докшыцкі”, Васіль Чувакоў, Аляксандр Зорыч і Пётр Копыл з ААТ “Замастачанскае”, Сяргей Карэпанаў, Канстанцін Насеннік і Міхаіл Шыла з КУСГП імя Чэрныша, Леанід Матрашыла, Юрый Печань і Уладзімір Ляшчынскі з ААТ “Бягомльскае”.

Пачатак будучага ўраджаю закладзены. Няхай плён працы нашых нястомных хлебаробаў будзе важкім, а ўраджай – багатым.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
НА ЗДЫМКАХ: 1. Маладога механізатара Максіма Міндукшова павіншавала першы сакратар РК ГА “БРСМ” Таццяна Гайчук. 2. ААТ “Таргуны” – пераможца спаборніцтва сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна. 3. Алег Скукоўскі і Павел Анашкевіч (ААТ “Барсучанка”). 4. Дыплом Міхаілу Чарняўскаму ўручае начальнік аддзела вытворчасці сельгаспрадукцыі ўпраўлення райсельгасхарчу Людміла Бальчэўская.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падведзены вынікі раённага спаборніцтва на перыяд правядзення вясенне-палявых работ. Несумненным лідарам сярод сельгаспрадпрыемстваў стала ААТ “Таргуны”....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика