Чарговая перамога ў раённым спаборніцтве жывёлаводаў Антаніны Маркелавай. 21.by

Чарговая перамога ў раённым спаборніцтве жывёлаводаў Антаніны Маркелавай

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Клiч Радзiмы

Чарговая перамога ў раённым спаборніцтве жывёлаводаў Антаніны Маркелавай

Т. М. Альшэўская віншуе даглядчыцу цялят Антаніну Маркелаву

Чацвёрты год у краіне праходзіць рэспубліканская акцыя “Наш жывёлавод”. Прадстаўнікі прафсаюзнага руху наведваюць жывёлагадоўчыя і малочнатаварныя фермы, сустракаюцца з працоўнымі, адзначаюць працу лепшых работнікаў жывёлагадоўчай галіны.

У межах дадзенай акцыі старшыня раённага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Мікалаеўна Альшэўская наведала ферму “Падобы” ААТ “Буеўшчына”, на якой працуе даглядчыцай цялят Антаніна Антонаўна Маркелава.

Жывёлавод ужо амаль 20 год шчыруе на ферме. Жанчына сваёй сумленнай працай дабіваецца значных поспехаў у рабоце. Антаніна Антонаўна з’яўляецца лаўрэатам ганаровага звання “Чалавек года Шаркаўшчыны—2015”, была дэлегатам пятага Усебеларускага народнага сходу ад нашага раёна. І цяпер яна цвёрда трымае лідзіруючыя пазіцыі ў раённым спаборніцтве сярод жывёлаводаў, занятых на дарошчванні цялят.

— За люты сярэдняя прывага ў маім гурце склала 974 грамы, — кажа нам Антаніна Антонаўна. — Сваю працу стараюся выконваць так, каб яна прыносіла карысць, павышала вытворчыя паказчыкі гаспадаркі. Многае залежыць ад кармоў, якімі харчуецца жывёла. Рацыён кармлення цялят адпавядае ўсім патрабаванням. Тут прысутнічаюць сена, камбікорм, заварваецца цёплая каша, даецца цэльнае малако. На сённяшні дзень у маім гурце 70 галоў цялят. Гэта, канечне, нямала, але да працы я прывыкла. Тым больш, што мне дапамагае муж Пётр, які на гэтай жа ферме працуе слесарам.

Таццяна Мікалаеўна павіншавала з чарговай перамогай у раённым спаборніцтве Антаніну Антонаўну, а таксама ўручыла ёй грашовую прэмію.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

 
 


Архив (Сельское хозяйство)

21.by в социальных сетях


© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика