Нашаму зямляку, механізатару Вячаславу Хвіцька, медаль “За працоўныя заслугі” уручыў Прэм’ер-міністр  Сяргей Румас. 21.by

Нашаму зямляку, механізатару Вячаславу Хвіцька, медаль “За працоўныя заслугі” уручыў Прэм’ер-міністр  Сяргей Румас

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сярод тых працаўнікоў краіны, якія атрымалі сёлетаўзнагароды з рук Прэм’ер-міністра  Сяргея Румаса ў Палацы Рэспублікі, быў і наш зямляк, механізатар ААТ “Сейлавічы”, Вячаслаў Хвіцька. Яго ўзнагародзілі медалём “За працоўныя заслугі”.

Сёлета Вячаславу Канстанцінавічу споўнілася 60 гадоў. Але ён поўны сіл і жадання працаваць. Тым больш, што пастаянна ідзе ў лідарах спаборніцтва сярод механізатараў сваёй гаспадаркі і мае добрыя паказчыкі на раённым узроўні.
Вячаслаў Хвіцька — мясцовы, родам з Сейлавічаў. І жыццё сваё прысвяціў роднай зямлі, клопатам пра ўраджай. Ворыва, культывацыя глебы, касьба шматгадовых траў — яго асноўныя віды работ на трактары МТЗ-1523. Бываюць і транспартныя работы. Эканамічная служба гаспадаркі дала нам лічбы, якія яскрава характарызуюць работу В.К. Хвіцькі. Так, у 2014 годзе ён выпрацаваў 2799 умоўных эталонных гектараў, у 2015-м — 2809, у 2016-м — 3270, у 2017-м — 3302. Летась аб’ёмы работ крыху зменшыліся па аб’ектыўных прычынах. Майстэрства ж, вопыт і добрасумленнасць механізатара вышэй за ўсякую пахвалу.


— Чым вы займаліся ў апошнія дні? — пацікавіліся мы.
— Заворваў участкі пасля ўборкі азімай свірэпіцы. Там на 50 гектарах пасеялі кукурузу.
Вячаслаў Канстанцінавіч яшчэ — і гаспадар збожжаўборачнага камбайна “Лексіён-550”. На збожжавай ніве працуе даўно. Акрамя каласавых, жне таксама рапс і кукурузу на зерне. І 13 гадоў побач з ім памочнікам — сын Максім. Пачыналі Хвіцькі ў пары некалі на камбайне “Ліда”. Бацька з задавальненнем даваў сыну ўрокі хлебаробскай справы. І хаця ў Максі-ма іншая прафесія, ён летам бярэ водпуск, каб зноў на “стэпавым караблі”, як узнёсла заўсёды называлі камбайн, “праплыць” па залацістым моры збажыны, разам з бацькам сустрэць жніўныя ранкі, раздзяліць радасць працы на зямлі.
Ураджай год на год не прыходзіцца. Былі ў Вячаслава Хвіцькі намалоты больш за 2 тысячы тон збожжавых. Летась чуць недабраў да тысячы. Затое на кукурузным полі адвёў душу. Намалаціў 1645 тон бурштынавага зерня, убраўшы 120 гектараў — такога раней не было.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота з архіва “НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод тых працаўнікоў краіны, якія атрымалі сёлетаўзнагароды з рук Прэм’ер-міністра  Сяргея Румаса ў Палацы Рэспублікі, быў і наш зямляк, механізатар
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика