Месца адпачынку, якога няма… ў Рагачоўскім раёне. 21.by

Месца адпачынку, якога няма… ў Рагачоўскім раёне

18.06.2016 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Такія пейзажы «упрыгожваюць» возера Добрае.

Паважаны дзед Мярэжа! Пішу табе гэты ліст-скаргу, бо не магу маўчаць. Але аб усім па парадку. У мінулы аўторак у майго брата быў дзень нараджэння. Святкаваць мы вырашылі ў бліжэйшы выхадны. А дзе лепшы адпачынак летам? Вядома ж, на прыродзе. І тут мы сталі ўзгадваць, дзе ў нашым раёне ёсць добрыя зоны адпачынку? На жаль, высветлілася, што іх увогуле няма. Толькі ўяві, у нашым прыгожым, утульным краі не знайсці ніводнага месца, якое было б добраўпарадкавана лаўкай, сталом і страхой над галавой… Праўда, сяброўка прапанавала паехаць у Старасельскі сельсавет, у Друцкое лясніцтва, дзе, як яна кажа, ёсць сякая-такая зона адпачынку. Але нас спыніла адлегласць – больш за дваццаць кіламетраў… Такім чынам можна было б проста-напраста паехаць у суседні, Жлобінскі раён, дзе месцаў для адпачынку хапае.
Каб марна не траціць час, мы вырашылі ўзяць кірунак на бераг якога-небудзь возера ці рэчкі, далей ад людскіх вачэй, і насмажыць шашлыкоў. Але і тут нас чакала расчараванне – знайсці чыстае месца было раўназначна палёту ў космас. Адразу ўзгадаўся верш дзіцячага пісьменніка Сяргея Міхалкова, які я люблю чытаць свайму пляменніку: «Мы решили воскресенье возле речки провести, только чистого местечка возле речки не найти…».
Каб не траціць часу ў пошуках ідэальнага месца, мы вырашылі, што хутчэй за ўсё будзе прыбраць яго самім. Паўгадзіны мы патрацілі на ачыстку тэрыторыі ад смецця і вяртанне свайго сапсаванага настрою ў нармальны стан.
Канешне, павесяліліся мы ў той дзень нядрэнна, але не так, як хацелася б. Лыжку дзёгцю ў гэты святочны дзень ўнесла усведамленне таго, якімі ж нядбайнымі, безгаспадарлівымі могуць быць людзі. Колькі нахабства і бессаромнасці трэба мець, каб так зняважліва адносіцца да прыроды! Дарэчы, пасля сябе мы смецце прыбралі. Хацелася б, каб і ўсе рабілі так.
А яшчэ вельмі шкада, што ў адным з самых сінявокіх раёнаў нашай краіны няма аніводнага месца адпачынку. Аб чым тут увогуле тады можна казаць?.. Ды не патрэбны нам ніякія шырокія праспекты і гандлёва-забаўляльныя цэнтры – дайце нам некалькі паўнацэнных месцаў для адпачынку. Месцаў, дзе душа яднаецца з прыродай. Бо што можа быць даражэй за ўнутраны спакой?..
Даражэнькі Мярэжа, звярні, калі ласка, увагу пэўных службаў на праблему адсутнасці ў нашым краі месцаў для адпачынку! Упэўнена, гэта праблема хвалюе не толькі мяне і маіх родных. Ад сябе ж хачу звярнуцца да нашых землякоў: беражыце прыроду, не губіце прыгажосць навакольнага асяроддзя!

Марыя ДЗМІТРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаны дзед Мярэжа! Пішу табе гэты ліст-скаргу, бо не магу маўчаць. Але аб усім па парадку. У мінулы аўторак у майго брата быў дзень нараджэння. Святкаваць мы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика