Жыхары Віцебска падрыхтавалі зварот да Лукашэнкі ў абарону парка, дзе збіраюцца будаваць сабор. 21.by

Жыхары Віцебска падрыхтавалі зварот да Лукашэнкі ў абарону парка, дзе збіраюцца будаваць сабор

26.09.2016 08:10 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыхары Віцебска падрыхтавалі зварот да прэзідэнта Беларусі, каб абараніць парк Партызанскай славы, дзе плануюць пабудаваць Сафійскі сабор.

Грамадзяне звяртаюць увагу першай асобы дзяржавы на тое, што парк Партызанскай славы мае паўвекавую гісторыю, а Сафійскага сабора ў Віцебску ніколі не было. Гараджане таксама ўздымаюць наступныя пытанні: якія змены ў праекце дазволілі яму прайсці экспертызу ў трэці раз, чаму пад будаўніцтва выдзелілі ўчастак у зялёнай зоне, за чые сродкі будуць узводзіць храм.


Падпісаць зварот можна 26 верасня, з 18 да 19 гадзін, каля помніка Уладзіміру Караткевічу (у скверы, які знаходзіцца непадалёк ад кінатэатра «Мір»).

Вясной гэтага года віцябляне стварылі віртуальную петыцыю з просьбай да мітрапаліта Паўла перанесці сабор у іншы раён горада. Зварот сабраў больш за 5000 подпісаў, аднак адказу на яго гараджане не атрымалі. Новы ліст, акрамя прэзідэнта, таксама адрасаваны старшыні аблавыканкама Мікалаю Шарстнёву.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Людзi звяртаюць увагу на тое, што парк Партызанскай славы мае паўвекавую гісторыю, а Сафійскага сабора ў Віцебску ніколі не было.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика