Жыццё абарвала дарога. 21.by

Жыццё абарвала дарога

17.10.2017 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1437042750_513117980

Пра абавязковую наяўнасць на адзенні святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак гаварылася ўжо не адзін раз. Пра перавагі флікера супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі нагадвалі і зусім нядаўна – 30 верасня прайшоў адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Будзь яркім! Стань заўважным!”. Аднак калі на ранцах школьнікаў флікеры ёсць, многія дарослыя і сёння грэбуюць гэтым патрабаваннем. А тут і да бяды недалёка.
2 кастрычніка каля 22 гадзін каля аграгарадка Дзешчанка мікрааўтобус Mercedes-Benz Sprinter збіў пешахода. Участак дарогі, на якім адбылося няшчасце не асятляецца, а пешаход пераходзіў дарогу ў непрызначаным месцы, акрамя таго ён не быў абазначаны святлоадбівальнымі элементамі. Ад траўм, атрыманых на месцы ДТЗ, пешаход памёр.
На месца здарэння выязджала следча-аператыўная група. Экспертамі-крыміналістамі зафіксаваны і выяўлены неабходныя для расследавання ДТЗ аб’екты. Як адзначыў начальнік райаддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Іван Карачун, прызначаныя экспертызы дапамогуць даць ацэнку тэхнічнаму стану транспартнага сродку і вызначыць размяшчэнне пешахода ў адносінах мікрааўтобуса на момант учынення ДТЗ.
Уздзенскім раённым аддзелам Следчага камітэта узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса.
Вера ЛУКАШЭВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра абавязковую наяўнасць на адзенні святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак гаварылася ўжо не адзін раз. Пра перавагі флікера супрацоўнікі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика