Бабулі ў трэндзе. 21.by

Бабулі ў трэндзе

15.12.2017 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_7219

“У тваім узросце нам не да скокаў было…” – не раз казала мне бабуля, калі я, выпускніца школы, па суботах спяшалася на танцы ў клуб. “Няўжо ў ваш час іх не было?” – задавала я пытанне. “Чаму не было? Былі, толькі не такія. А вячоркі пад гармонік, – гаварыла яна і дабаўляла: – Мы не проста таньчылі, але і спявалі. Толькі не заўсёды на гэта час быў, трэба было бацькам па гаспадарцы дапамагаць…”.

Калі я гасцявала ў бабулі, яна ніколі не сядзела без справы: вязала ўнукам (а нас у яе было пяцёра) абноўкі, ладзіла па просьбах суседзяў буркі і кажухі, страчыла на швейнай машыне ходнікі з рознакаляровых кавалачкаў тканіны… “Гэта для душы, – казала яна. – Мне гэта толькі ў радасць…”.

Дзевяць гадоў яе няма побач, але я ўсё прыгадваю яе словы: “У кожнага павінен быць занятак, які прыносіць задавальненне”.

А яно і на самой справе так: жыццё – гэта рух, і чалавек не можа стаяць на адным месцы, інакш зачахне. Назіраючы за знаёмымі, не раз лавіла сябе на думцы: моладзь хоча хутчэй пасталець, адчуць смак даросласці; працуючыя ж людзі жывуць чаканнем выхадных і водпускаў, каб проста адпачыць, бо перад вачамі толькі і мільгаціць “работа-дом-дзеці- урокі-кухня-мыццё…”.

У тых, хто дасягнуў шаноўнага ўзросту, нібыта адкрываецца другое дыханне. Адны займаюца з ункукамі, водзяць іх у садок і школу. Пры гэтым жартуюць: “Раней за работай на сваіх дзяцей часу не хапала, ды цяпер вось на ўнуках сваю любоў кампенсуем”. А малым гэта толькі ў радасць! Бабуля і прысмакі купіць, і казку пачытае, і дамой раней забярэ. Другія ж рэалізуюць сябе ў дзейнасці, у якой раней сябе нават не ўяўлялі. Багатую палітру творчасці і крэатыўнасці прапануе аддзяленне дзённага прабывання для пажылых людзей, куды сучасныя бабулі, якім даўно за 60 гадоў, ідуць з задавальненнем і дзе заўсёды чакаюць чагосьці новага.

Неяк ад з вясковай жанчыны пачула: восень жыцця – гэта час падводзіць вынікі. Хацела спытацць: якія такія вынікі, жыццё ў 55-60 гадоў не канчаецца. Ды неяк няёмка стала…

А вось наведвальніцы аддзялення перакананы: жыць трэба, ды яшчэ як! Цяпер самы час адкрываць новыя гарызонты, займацца тым, на што раней не было часу, – вырошчваць кветкі, ладзіць прагулкі з сяброўкамі па ўзросце, наведваць канцэрты, займацца творчасцю.

– Наша аддзяленне стала для многіх месцам сустрэч, – расказвае загадчыца аддзялення Алена Дубовік. – У іх з’явілася больш магчымасцяў для арганізацыі культурнага адпачынку і правядзення вольнага часу. Тут пажылыя людзі могуць рэалізаваць сябе ў розных сферах. Наша асноўная задача – дапамагчы пажылым людзям пераадолець адзіноту, напоўніць жыццё новым сэнсам, стварыць умовы для раскрыцця іх творчага патэнцыялу, перайсці да актыўнага ладу жыцця, які яны часткова згубілі пасля выхаду на пенсію. Яны тут і навінамі дзеляцца, і спяваюць, і пасядзелкі ладзяць з чаем і дамашняй выпечкай, і нават спортам займаюцца. Не кажучы ўжо пра вязанне і вышыўку стужкамі.

Дарэчы, апошні занятак прыйшоўся да спадобы многім жанчынам. Два разы ў тыдзень аматары-рукадзельніцы атрымліваюць парады ад майстра Валянціны Жабуртовіч, якая падрабязна тлумачыць асновы рукатворнай творчасці. Намаганні жанчын не губляюцца дарэмна – гатовыя карціны радуюць усіх, каму адрасавы ў якасці падарунка да дня нараджэння ці іншай каляндарнай даты.

Клапоцяцца тут і пра здароўе людзей. Нядаўна ў аддзяленні ў рамках праекта “Школа трэцяга ўзросту” прайшла сустрэча з кандыдатам медыцынскіх навук, дацэнтам кафедры сацыяльнай работы і рэабіліталогіі У. Мількамановічам. Госць расказаў пра пяць прынцыпаў, што ляжаць у аснове здаровага даўгалецця.

А ўдзельнікамі якой колькасці мерапыемстваў за апошні час сталі наведвальнікі аддзялення нават не падлічыш: выстаўкі, выязныя канцэрты, творчыя сустрэчы і г. д. І, як прызнаюцца жнчыны, гэта яшчэ не мяжа. А стымул для новых спраў у іх ёсць!

Вера ЛУКАШЭВІЧ, Сяргей ШАРАЙ (фота)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“У тваім узросце нам не да скокаў было…” – не раз казала мне бабуля, калі я, выпускніца школы, па суботах спяшалася на танцы ў клуб. “Няўжо ў ваш час іх не было?” –...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика