Чайны сервіз ­ майстрам, а статуэтка ­ аддзелу!. 21.by

Чайны сервіз ­ майстрам, а статуэтка ­ аддзелу!

16.01.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Так распарадзілася ўзнагародай пераможцы абласнога конкурсу праектаў у галіне рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў намінацыі “Творчасць” начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Аляксандраўна Сакалоўская.

­ Наш праект творчай майстэрні “Погляд” быў адзначаны сярод звыш 20 работ вобласці, ­ гаворыць яна, ­ поспех яму прынеслі маладыя бярэзінскія керамісты. Яны і падказалі нам цікавую ідэю замацавання маладых спецыялістаў у раёне, якую абавязкова трэба ўзяць на ўзбраенне ўсім.

Замацаванне моладзі ў раёне – вострае і актуальнае пытанне, асабліва ў галіне культуры. Непакояць пачынаючых працоўную дзейнасць работнікаў з дыпломамі развіццё прафесійнага майстэрства, магчымасць рэалізацыі творчых ідэй і далучэнне да творчасці як мага больш аднадумцаў. Разумеючы гэта, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама пасля размеркавання ў раён траіх маладых спецыялістаў па спецыяльнасці “Мастацтва керамікі” вырашыў пайсці на смелы эксперымент – стварыць творчую майстэрню “Погляд” пры раённым цэнтры рамёстваў. Падмацаваць жаданне керамістаў не адчайвацца, а развіваць свой талент у глыбінцы, былі накіраваны набыццё печы для абпальвання, неабходнага матэрыялу, прадастаўленне спецыяльнага памяшкання і распрацаваная імі спецыяльная вопратка.

­ Усе гэтыя ўкладанні мелі свой плён і даволі хутка прывабілі ў майстэрню маладых крэатыўных людзей з самымі смелымі і творчымі ідэямі. Прыцягвалі іх сюды не толькі выдатныя ўмовы і магчымасць асвоіць старадаўнюю справу, з дапамагой якой можна раскрыць сваё творчае “я”, але і асобы майстроў. Менавіта на іх нястомнай дзейнасці створаны доўгатэрміновы праект. Размова ты­чыцца метадыстаў–майстроў Разаліны Бусел і Кацярыны Ермаковай, метадыста па дэкаратыўна­прыкладной творчасці Алены Дарашэнка. Прозвішчы іх сталі вядомыя большасці бярэзінцаў у мінулым годзе за актыўнае правядзенне майстар– класаў, выстаў, прэзентацый, удзелу ў злёце маладых спецыялістаў і форумах, дзе яны актыўна знаёмілі людзей самых розных узростаў са сваімі творчымі работамі. Акрамя таго, Разаліна Бусел у мінулым годзе паспела паўдзельнічаць і паказаць свае керамічныя работы і кампазіцыі ў звыш 30 выставах, у тым ліку і міжнародных.

­ Пошук шляхоў замацавання таленавітай моладзі мы маем намер працягнуць і сёлета, ­ гаворыць Галіна Аляксандраўна, – бо маладыя і крэатыўныя юнакі і дзяўчаты павінны адчуваць клопат пра сябе і шчыра дзяліцца творчасцю з намі. Яны ўдыхаюць у наша жыццё глыток свежага паветра і добрых перамен, якія так неабходны культуры нашага раёна.

 Мілана ТРАПЯНОК.

 Фота Алены ГРОМАВАЙ.

VN:F [1.9.9_1125]
please wait...
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.9_1125]
Rating: 0 (from 0 votes)
Чайны сервіз ­ майстрам, а статуэтка ­ аддзелу!, 10.0 out of 10 based on 1 rating

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так распарадзілася ўзнагародай пераможцы абласнога конкурсу праектаў у галіне рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў намінацыі “Творчасць” начальнік...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика