Юныя праграмісты Маларыты. 21.by

Юныя праграмісты Маларыты

16.02.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

– Праграмаваннем мы ўжо займаемся не адзін год на падтрымліваючых, стымулюючых і факуль­татыўных занятках, занятках рэсурснага цэнтра і аб’яднання па інтарэсах “Юны праграміст”, – кажа Ігар Гардынец, настаўнік інфарматыкі раённай гімназіі. – Асноўная ўвага на іх скіравана на развіццё алгарытмічнага, структурнага і эўрыс­тычнага мыслення. Дзеці не проста набываюць і замацоўваюць неабходныя веды, а развіваюць інтэлектуальныя здоль­насці, уменні думаць, лагічна даказваць, разважаць, аналізаваць і прагназаваць.


Вучні І.В.Гардынца – пастаянныя ўдзельнікі розных дыстанцыйных інтэрнэт-алімпіяд. Спа­дарожнічаў вучням поспех і на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па інфарма­тыцы. У гэтым навучальным годзе Сяр­гей Астапук, вучань 11 “А” класа, па выніках абласной алімпіяды па інфарматыцы атрымаў Дыплом ІІІ ступені.
Выніковасці работы педагога спрыяюць таксама і наведванні кампаній, якія займаюцца праграмаваннем. Нядаўна прайшла адна з такіх экскурсій. Найбольш перспектыўныя гімназісты-праграмісты – пяцікласнікі Ілья Крэнь і Арцём Алесіюк, шасцікласнікі Мацвей Наўрасюк і Мікіта Бобер, сямікласнік Арцём Піпко, васьмікласнікі Данііл Луцык і Мікіта Нікалаюк, а таксама дзевяцікласнік Іван Буглак – наведалі рэгіянальны офіс ІТ-кампаніі “Epan Systems” (г.Брэст), якая з’яўляецца адным з вядучых рас­працоўшчыкаў праграмнага забеспячэння ў свеце. Гімназісты, якія правялі ў офісе амаль 3 гадзіны, даведаліся і ўбачылі шмат цікавага і карыснага. Яны пераканаліся, што работа ў ІТ-кампаніі адкрывае новыя перспектывы прафесійнага росту, дае стымул для самаразвіцця і самаўдасканалення, забяспечвае матэрыяльна.
–Я пераканаўся, што пра­граміст – прафесія сучасная і запатрабаваная, – кажа Мацвей Наўрасюк. – Хацелася б у будучым працаваць, напрыклад, у адным з офісаў ІТ-кампаніі “Epan Systems”. Разумею, што для ажыццяўлення такой мары неабходна што­дзённая, удумлівая і карпатлівая праца. Каб стаць добрым праграмістам, неабходна сур’ёзна вывучаць і інфарматыку, і матэматыку, і англійскую мову… Думаю, што за некалькі гадоў я ўсё-такі змагу максімальна наблізіцца да таго, каб задуманае збылося.
Мікалай НАВУМЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
– Праграмаваннем мы ўжо займаемся не адзін год на падтрымліваючых, стымулюючых і факуль­татыўных занятках, занятках рэсурснага цэнтра і аб’яднання па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика