По случаю Дня женщин в санаторном яслях-саду г. Копыля состоялся праздничный огонек для работников этого учреждения образования. 21.by

По случаю Дня женщин в санаторном яслях-саду г. Копыля состоялся праздничный огонек для работников этого учреждения образования

12.03.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З надыходзячым святам вялікі жаночы калектыў павіншавала старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Святлана Маліноўская. У сваёй прамове яна адзначыла, што калектыў выконвае высакародную місію — выхоўвае і адукоўвае дзяцей — будучае нашай Радзімы. Святлана Станіславаўна пажадала жанчынам творчых задумак у прафесійнай дзейнасці і добрага настрою.


Па-дамашняму цёплая атмасфера і вясёлыя вядучыя, выхавацелі Кацярына Мялешка і Таццяна Максіменка, а таксама старшыня пярвічкі РА ГА «БСЖ» Любоў Кот настроілі прысутных на лірычны лад, ні хвіліны не давалі сумаваць.

У калектыве дзіцячай установы, у якім ужо некалькі гадоў запар амаль няма цякучасці кадраў, склаліся сяброўскія адносіны. Усе работнікі добра ведаюць адзін аднаго. Гэта стала зразумела падчас прысваення «тытулаў». Пад агульныя апладысменты жанчыны атрымлівалі своеасаблівыя характарыстыкі ў выглядзе ордэнаў-кветак, тым самым засяроджваючы ўвагу на адным са станоўчых бакоў натуры.

Цудоўным дапаўненнем для ўдзельнікаў агеньчыка сталі творчыя віншаванні ад кіраўнікоў так званых сіняга, зялёнага і жоўтага сектараў, на якія ўмоўна падзелены дзіцячы сад. У адрас калег прагучалі цудоўныя музычныя і лірычныя віншаванні ад выхавацеляў Таццяны Кахановіч, Наталлі Катовіч і Любові Кузьміной.

Немалаважна, што калектыў установы аду-кацыі надае вялікае значэнне здароваму ладу жыцця. Ведаючы гэта, Святлана Маліноўская ад ГА «Беларускі саюз жанчын» прэзентавала некалькі абанементаў у басейн фізкультурна-аздараўленчага цэнтра, якія пасля жараб’ёўкі былі ўручаны шчаслівым уладальніцам.

Напрыканцы святочнага мерапрыемства загадчыца санаторнага ясляў-сада Наталля Дзямідчык падзякавала Святлане Маліноўскай за цеснае супрацоўніцтва і падтрымку, а ў адрас калектыву выказала словы глыбокай павагі і ўдзячнасці за цудоўнае мерапрыемства.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З надыходзячым святам вялікі жаночы калектыў павіншавала старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Святлана Маліноўская. У сваёй прамове яна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика