Малорита: дистанционная проверка знаний. 21.by

Малорита: дистанционная проверка знаний

24.03.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

        Як павысіць якасць адукацыі? Для гэтага існуе многа метадаў, прыёмаў і сродкаў. Надзейным памочнікам з’яўляюцца і дыстанцыйныя алімпіяды, конкурсы, віктарыны, турніры. Яны дапамагаюць не толькі паўтарыць і сістэматызаваць пройдзены матэрыял, але і спрыяюць развіццю творчых і індывідуальных здольнасцей высокаматываваных вучняў, дазваляюць ім актывізаваць уласныя веды, уменні і навыкі, садзейнічаюць самаадукацыі, самаарганізацыі, самадысцыпліне, дапамагаюць у прафарыентацыі, даюць стымул для далейшага навучання…


         Вучні Маларыцкай раённай гімназіі прымаюць актыўны ўдзел у дыстанцыйных інтэлектуальных спаборніцтвах. Апошняе таму пацвярджэнне – Усерасійская  алімпіяда па англійскай мове, у якой свае веды правярала некалькі вучняў. Па яе выніках Віялета Шульжык (5 “А” клас) атрымала 99 балаў са ста, Вікторыя Заляшчук – 98 (5 “А” клас). Астатнія гімназісты таксама паказалі добрыя вынікі: Дар’я Кузьміч (5 “А” клас), Марыя Стасюк (5 “Б” клас),  Арына Шкута (5 “Б” клас), Ілья Гаральчук (5 “Б” клас),  Юлія Галюк (5 “Б” клас), Анастасія Толсцікава (7“А” клас) і Сафія Барысюк (5 “А” клас) набралі ад 75 да 95 балаў. Акрамя таго, Мікіта Сезік (7 “А” клас) узнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені.

– Пры падвядзенні вынікаў алімпіяды ўліч­валіся не толькі адказы,   якія былі дадзены правільна, але і час, затрачаны на іх выкананне, – гаворыць Алена Сезік, настаўніца англійскай мовы, якая зай­малася падрыхтоўкай вучняў да інтэлектуальнага выпрабавання. – Таму пераможцамі аказаліся тыя, хто быў больш хуткім у выкананні тэставых анлайн-заданняў. Між іншым, Мікіта Сезік і Анастасія Толсцікава ў дыстанцыйных алімпіядах па англійскай мове прымаюць удзел не першы раз. Цяпер у асабістай скарбонцы іх дасягненняў  – тры дыпломы розных ступеняў.

     Мікалай НАВУМЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
        Як павысіць якасць адукацыі? Для гэтага існуе многа метадаў, прыёмаў і сродкаў. Надзейным памочнікам з’яўляюцца і
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика