Какая улица в Пружанах самая красивая?. 21.by

Какая улица в Пружанах самая красивая?

13.04.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У красавіку ў Пружанах праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні. Нарэшце надышоў час для паслязімовага навядзення парадку на гарадскіх вуліцах і ў дварах, надання прыгажосці мікрараёнам. І ўсё дзеля таго, каб родны горад радаваў не толькі нашых жыхароў, але і гасцей. Пэўная частка работ па добраўпарадкаванні ўжо праведзена, што адзначаюць многія пружанцы. І мы вырашылі ў іх спытаць, якую вуліцу горада яны лічаць найбольш прыгожай і чаму.
Людміла:



— Самая прыгожая вуліца — гэта, напэўна, Савецкая. Тут многа клумбаў, ёсць помнікі, у тым ліку архітэктурныя, і заўсёды шмат людзей. Ну, і яшчэ, мабыць, таму што я тут жыву!

Уладзімір Іванавіч:

— Мне здаецца, што ўсе вуліцы прыгожыя і самае галоўнае — чыстыя. Я жыву на Міцкевіча, але самай прыгожай лічу Савецкую. Мне тут падабаецца ўсё: парадак, чысціня, культурныя аб’екты.

Ніна Мікалаеўна:

— На маю думку, у параўнанні з іншымі, найбольш прыгожая — Інтэрнацыянальная. Тут мне падабаюцца сучасныя будынкі. Таксама даволі прыгожая вуліца ў нашым горадзе — гэта Савецкая.

Тамара:

— Лічу, што ўсе вуліцы нашага горада чыстыя і прыгожыя. І хоць складана нейкую з іх вылучыць, я адзначу вуліцу Шырмы. Па-першае, там вельмі прыгожа каля райвыканкама, дзякуючы вялікай колькасці кветак і выдатнаму азеляненню. Але падкрэслю, што акуратна ў нас усюды, і гэта вельмі радуе.

Сяргей:

— Мне падабаецца вуліца Інтэрнацыянальная з-за яе сучаснага выгляду. Нельга паспрачацца з тым, што добра глядзяцца новыя будынкі, Водны і Лядовы палацы па вуліцы Заводскай.

У кожнага ёсць свае любімыя месцы ў родным горадзе, што мы і высветлілі. Адметна тое, што ўсе, з кім мы гутарылі, падкрэслілі, што галоўнае — чысціня і парадак на вуліцах. Спадзяёмся, што горад сёлета стане яшчэ больш прыгожым і ўтульным!

Примечание: когда опрос включен в запись, пожалуйста

Думкамі цікавіўся Яўген Гарохаў. Фота Сяргея Талашкевіча.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У красавіку ў Пружанах праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні. Нарэшце надышоў час для паслязімовага навядзення парадку на гарадскіх вуліцах і ў дварах,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика