З фасаду адно, з боку двара — іншае. 21.by

З фасаду адно, з боку двара — іншае

17.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

43

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці ў канцы красавіка ў Дзяржынскім раёне праведзены маніторынг суб’ектаў гаспадарання, якія аказваюць насельніцтву лазневыя паслугі. Як паказалі праверкі, з 12 лазняў раёна 5 былі закрыты з кастрычніка 2016 года, а астатнія прымаюць наведвальнікаў адзін-два разы ў тыдзень. Пры гэтым стан парыльняў і памывачных аддзяленняў не адпавядае санітарным нормам, патрабуе рамонту.

Так, у памяшканнях лазняў у Дзяржынску і Фаніпалі плітка на падлозе і сценах месцамі разбіта, лакафарбавае пакрыццё сцен дэфармавана, на столях – чорная цвіль, не ўсе краны перакрываюць ваду, а ў санвузлах на ўмывальніках краны ўвогуле адсутнічаюць. У цэнтральнай гарадской дзяржынскай лазні адсутнічае вентыляцыя, замест яе ў столі зроблены адтуліны, а ў лямпавых плафонах скапліваецца вада. У кацельні гэтай лазні цеплавыя катлы, якія не эксплуатуюцца ўжо сем гадоў, не дэманціраваны.

На прылеглай да будынкаў лазняў тэрыторыі з боку горада абуладкаваны клумбы з кветкамі, устаноўлены лаўкі, фасады будынка атынкаваны, а вось з боку двара пабелка і тынкоўка асыпаецца, фундамент і пячныя трубы месцамі разбураны, разбіты шклопакеты на вокнах, дровы ляжаць навалам. Акрамя таго, у фаніпальскай лазні пляцоўка для бакаў для смецця дэманціравана, бакі перанесены ў несанкцыянаванае месца.

Нагадваем, што незахаванне санітарных норм і правілаў, гігіенічных нарматываў, а таксама заканадаўства аб рабоце з адыходамі караецца прыцягненнем да адміністрацыйнай адказнасці.

Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камітэтам дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці ў канцы красавіка ў Дзяржынскім раёне праведзены маніторынг суб’ектаў гаспадарання, якія аказваюць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика